СБУ раскрыла эксклюзіўныя дэталі атакі на вайсковы аэрадром і два НПЗ у Краснадарскім краі РФ
1- 27.04.2024, 11:36
- 7,514
Сталі вядомыя вынікі ўдараў.
Украінскія абаронцы гэтай ноччу атакавалі вайсковы аэрадром і два нафтаперапрацоўчыя заводы ў Краснадарскім краі Расеі.
Аб гэтым РБК-Украіна паведамілі крыніцы.
Як адзначылі крыніцы, у ноч на 27 красавіка «бавоўна» наведала вайсковы аэрадром «Кушчэўск» і Ільскі і Славянскі НПЗ. Аб'екты былі атакаваныя дронамі СБУ.
Атаку на аэрадром арганізавала СБУ супольна з Сіламі абароны. Там размяшчаліся дзясяткі вайсковых самалётаў, РЛС і сродкі РЭБ ворага.
Акрамя таго, дроны СБУ ўдарылі па рэктыфікацыйных і атмасферных калонах Ільскага і Славянскага НПЗ на Кубані. Гэта ключавыя тэхналагічныя аб'екты заводаў. Паводле звестак крыніц, пасля траплянняў на аэрадроме і НПЗ пачаліся пажары і эвакуацыя персаналу.
«СБУ працягвае эфектыўна адпрацоўваць па вайсковых і інфраструктурных аб'ектах у тыле ворага, зніжаючы патэнцыял Расеі для вядзення вайны. У краіны-тэрарысткі «бавоўна» палае і будзе палаць», - адзначыла інфармаваная крыніца.
Варта адзначыць, што Ільскі і Славянскі нафтаперапрацоўчыя заводы ўжо былі атакаваныя ўкраінскімі абаронцамі раней.