23 апреля 2024, вторник, 18:26
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Дзень памяці Браніслава Тарашкевіча

21
Дзень памяці Браніслава Тарашкевіча

74 гады назад быў расстраляны аўтар першай беларускай граматыкі Браніслаў Тарашкевіч.

29 лістапада 1938 г. быў расстраляны Браніслаў Тарашкевіч — грамадcка-палітычны дзяяч, адзін з лідараў нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, аўтар «Беларускай граматыкі для школ».

Тарашкевіча двойчы кідалі ў турму ў Польшчы — ён жа ўзначальваў БСРГ ды быў адным з кіраўнікоў «Змагання», пiша «Наша Нiва».

У верасні 1933 г. ён, паводле г.зв. абмену палітвязнямі, прыехаў у СССР. Жыў у Маскве, пакуль не быў у маі 1937 г. арыштаваны, а ў студзені 1938 г. засуджаны да вышэйшай меры пакарання. 29 лістапада 1938 ён загінуў у катоўнях НКВД.

У 1957 г. Тарашкевіч быў рэабілітаваны. Ягоным імем названа вуліца хіба толькі ў Радашкавічах.

Написать комментарий 21

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях