7 мая 2024, вторник, 18:24
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

На смартфонах-андроідах з’явіліся «Беларускія казкі»

8

Даступныя і аўдыё-варыянты, і тэкст.

Уладальнікі мабільных прыладаў на базе аперацыйнай сістэмы Андроід могуць спампаваць праграму «Беларускія казкі».

Каб яе ўсталяваць, трэба зайсці ў Google Play і набраць у пошуку «Белорусские сказки», піша «Наша Ніва».

У тэкставым выглядзе даступна 18 казак. Большасць з іх узятыя з праекту «Народныя казкі для дзетак», выкананым ЮНІСЕФ.

Напрыклад, «Зайкава хатка», «Сабака-паляўнічы» ды іншыя. Тэксты падгружаюцца з інтэрнэту, калі вы націскаеце на назву.

Таму, збіраючыся ў падарожжа, адкрыйце максімальную колькасць тэкстаў яшчэ ў зоне ўпэўненага прыёму сігнала.

Пасля яны будуць даступныя ў аўтаномным варыянце.

Гэта датычыцца і аўдыё-казак. Іх пакуль даступна дзесяць. Праграму стварыў Андрэй Дзмітранок. Яе ўжо спампавалі больш за 100 чалавек. З тых, хто вырашыў ацаніць яе, усе, апроч аднаго, паставілі «Беларускім казкам» «выдатна».

Написать комментарий 8

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях