29 апреля 2024, понедельник, 0:35
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 7
+70 +
umanolda, 20:34, 10.03

А зараз Беларусь Жыве! Жыве Жыве Жыве!

Ответить
+11 +
97 лет назад на митинге, 20:44, 10.03

97 лет назад на митинге впервые прозвучал лозунг «Жыве Беларусь!»
-------------------------------------------------------------
А как же Литва? И литвины?

Ответить
+24 +
Yas', 20:58, 10.03

Belarus forever !

Ответить
+33 +
666, 21:01, 10.03

Жыве.... Але разве гэта жыццё!

Ответить
+49 +
Антон, 21:07, 10.03

Гэтыя словы з верша Янкі КУпалы "Гэта крык, што Жыве Беларусь" (1905--1907)
А вот як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор,--
Гэта енк, гэта крык, што Жыве Беларусь!

Чытайце Янку Купалу. Уладзімір Караткевіч меў рацыю, што ў творчасці Купалы "ўсяму ўжо знайшлося слова".


Ответить
+11 +
Гаврош, 21:52, 10.03

Для тех, кому не понятно, что значит слово "енк" - перевод-"вопль".
А вось і ўвесь верш. Гэта музыка, а не мова! Хіба можна дазволіць загінуць такой прыгажосці:
ГЭТА КРЫК, ШТО ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ

Ці завылі ваўкі, ці заенчыў віхор,
Ці запеў салавей, ці загагала гусь, –
Я тут бачу свой край, поле, рэчку і бор,
Сваю матку-зямлю – Беларусь.

Хоць гарыста яна, камяніста яна,
Вераб'ю па калена, што сею, расьце,
Дый люблю ж я яе, шкода хаткі, гумна:
О, такіх няма, мусіць, нідзе!

З саламянай страхой мая хатка, гумно;
Непачэсна, што праўда, віднеюць яны,
Дый на іх жа сваёй клаў рукой бервяно
I зямлю раўнаваў пад зьвяны!

З саламянай страхой мая хатка, тачок!
Многа чутак наводзяць і дум на душу;
Я ў сьне бачу іх, помню кожны разок
I у сэрцы, як веру, нашу.

Хатка сьведкай была, як пазнаў Божы сьвет;
З хаткі бегаў да школы вучыцца чытаць;
Пры лучыне ня раз гаварыў казкі дзед;
У двор з хаткі хадзіў зарабляць.

У тачок збожжа, сена я клаў кожны год;
У ім першы раз Зосі сказаў, што люблю...
У ім зь дзеткамі посьле зьбіраў умалот,
I цяпер пры ім лазьню таплю.

А хоць гора зазнаў, зьнікла доля навек,
Зося парыць зямлю, у сьвет дзеці пайшлі, –
Тут жа неяк прывык да ўсяго чалавек,
Прырос неяк, як корч да зямлі!..

Тут усякая рэч як гавора з табой:
I крывая бярозка, і столетні дуб,
Сьнег халоднай зімой, траўка летняй парой,
I асьвер, і абцінены зруб...

А бурлівы ручай і зялёненькі сад! –
Хоць, брат, сэрца аддай і душу хоць аддай!..
Сам садочак садзіў гадкоў дваццаць назад,
А цяпер жа вялікі, як гай!

З садам гэтым я зжыўся, як з хаткай сваей;
Знаю, колькі зь яго маю яблык і сьліў;
Ночак шмат скаратаў у ім з Зосяй даўней,
Шмат чаго у ім я перасьніў!

Ой, бывала, як сонейка блісьне вясной,
То ж то рай, далібог! – захліпаецца дух, –
Як на ўсе на лады, на садок увесь той
Засьвяргоча рой птушак-пяюх!

Тут кукуе зязюля, ці шмат пражыву;
Там чырыкае шпак, там пяе салавей;
Тут крычаць вераб'і і клююць крапіву;
А на ўсё сонца грэе цяплей і цяплей!..

Цяпер глянь, браце, вокам на поле, на луг,
На сівец-сенажаць, на вузкія шнуры,
Дзе сьвістала каса, барабаніў дзе плуг,
Дзе з зары працаваў да зары:

Тут даўгі-даўгі шнур зелянее з аўсом;
Бліжэй гоні адны, на іх – бульба у шар;
А там далей даўгі шнур віднее з жытцом;
А там голы, як бубен, папар.

Пасяродку аўса галавісты лянок
Зелянее, інакш адбівае сабой;
Там вусаты ячмень, а там далей набок
Ад ячменю – дзірванчык з лазой.

Ды і што гаварыць! – дзе я толькі гляджу,
Бачу родненькі край, сваю матку-зямлю;
Тут і людзі... ат... што!.. аб іх посьле скажу...
Долі іх надта ж я не люблю!..

А вот як не любіць гэта поле, і бор,
I зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор, –
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!

1905–1907 Я. Купала

Ответить
+10 +
fgjj, 23:57, 10.03

В России объявят бандеровским, галличчинским, западенским и скажут, что тут фашисты, запад, нато , американцы, короче враги русского языка, и запретят, как герб "Пагоня".
Похоже там у них с крышей что-то не так или ретранслятор на 76 лет минусует.

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован