2 траўня 2024, Чацвер, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў сустракаецца з жыхарамі Берасця і Баранавічаў (Фота)

29

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэй Саннікаў 5 верасня прымаў удзел у пікетах у Берасці і Баранавічах.

«У гэтай паездцы я ўмацаваўся ва ўпэўненасці, што народ вельмі актыўна ўключаецца ў прэзідэнцкую кампанію. Беларусы адкрыта кажуць, што ўладу пара мяняць, што Лукашэнка дастаў.

У кожным горадзе ёсць падобныя праблемы - перш за ўсё гэта занятасць і заробкі. Працы не хапае, людзям не плацяць нават тое, што яны зарабляюць, склады заваленыя нерэалізаванай прадукцыяй. На сустрэчах былі і бізнэсоўцы, і працаўнікі дзяржпрадпрыемстваў. Усе кажуць, што беларусы могуць жыць нашмат лепш, чым сёння, што перашкаджае рэжым Лукашэнкі, які спрабуе камандаваць эканомікай, руйнуе паспяховыя прадпрыемствы і перашкаджае бізнэсу таму, што яму патрэбныя грошы», - сказаў Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю сайту «Еўрапейская Беларусь».

Паводле словаў палітыка, людзей палохае імклівы рост знешняга доўгу, яны разумеюць, што Лукашэнка бяздумна набірае крэдыты, а расплачвацца давядзецца ім і іх дзецям.

«У Баранавічах распавялі пра абуральныя парушэнні падчас збору подпісаў - супрацоўнікаў заводаў прымушаюць падпісвацца за Лукашэнку і забіраюць пашпарты на некалькі тыдняў, каб яны не маглі падпісацца за іншых кандыдатаў. Такія меры выклікаюць усё больш нянавісці і да самога дыктатара, і да тых людзей, якія сёння спрабуюць збіраць за яго подпісы, хай і з-пад палкі.

У той жа час на нашых пікетах людзі не проста ставяць подпісы ў маю падтрымку, але і прыводзяць сваіх знаёмых, калег, сваякоў, сяброў. У Берасці ля нашага пікету адбыўся сапраўдны мітынг, паколькі жадаючых падпісацца, пагутарыць, і сказаць словы падтрымкі было вельмі шмат. Ніхто не сумняецца, што рэжыму Лукашэнкі хутка прыйдзе канец, і людзі ўжо даюць канкрэтныя даручэнні будучай уладзе: што трэба рабіць з адукацыяй, войскам, міліцыяй, спецслужбамі, эканомікай», - распавёў Андрэй Саннікаў.

Берасце

Баранавічы

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках