4 траўня 2024, Субота, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук спачатку прадаў свой BMW 530GT, а потым скраў яго

4
Мянчук спачатку прадаў свой BMW 530GT, а потым скраў яго

Упраўленне СК Менску прад'яўлена абвінавачанне ў крадзяжы аўтамабіля яго былому ўладальніку.

Да абвінавачанага прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, паведамілі ў Следчым камітэце.

- Следствам устаноўлена, што 29-гадовы жыхар Віцебскай вобласці ў кастрычніку 2016 года надумаў зарабіць. Ён знайшоў праз сваіх знаёмых пакупніка на аўтамабіль BMW 530GT, 2014 года выпуску, які належаў яму. Пасля перадачы аўтамабіля пакупніку, ён выкраў машыну ў новага ўладальніка са стаянкі аднаго з гандлёвых цэнтраў сталіцы, выкарыстоўваючы загадзя зроблены дублікат ключоў, - паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК Менску Аляксей Клімовіч.

Падчас расследавання крымінальнай справы следчымі былі атрыманыя звесткі аб тым, што ідэнтыфікацыйны нумар выкрадзенай машыны зменены, і яна знаходзіцца ў вышуку на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі.

Цяпер да абвінавачанага ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Яго дзеянні кваліфікаваныя паводле ч.4 арт. 205 (крадзеж, у асабліва значнай суме) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Правяраецца яго дачыненне да ўчынення аналагічных супрацьпраўных дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках