2 траўня 2024, Чацвер, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка Пальчыса: У пятніцу спадзяюся пабачыць мужа на свабодзе

3
Жонка Пальчыса: У пятніцу спадзяюся пабачыць мужа на свабодзе
Вікторыя Пальчыс
ФОТА: TUT.BY

Паводле папярэдняй інфармацыі ў пятніцу 28 кастрычніка Менгарсуд абвесціць прысуд Эдуарду Пальчысу, стваральніку сайта 1863x.com.

Журналісты tut.by пагутарылі з ягонай жонкай Вікторыяй Пальчыс, сябрам Антонам Матолькам і палітыкам Паўлам Севярынцам. Якія чаканні ў іх ад прысуду і якія высновы можна зрабіць з імаверных высноў суда?

Разгляд крымінальнай справы пачаўся 14 кастрычніка. Пальчыса абвінавачваюць у расавай, нацыянальнай або рэлігійнай нецярпімасці і распаўсюдзе парнаграфіі (ч.1 арт.130 і ч.2 арт.343 Крымінальнага кодэкса).

Падчас усіх слуханняў ля будынка суда прадстаўнікі апазіцыі праводзілі акцыі салідарнасці. Самая масавая прайшла сёння, нягледзячы на дрэннае надвор'е, прыйшло 14 чалавек (на 12 з іх былі складзеныя пратаколы).

Сталы ўдзельнік гэтых акцый, сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец распавёў, што ў тыя два дні, што засталіся да меркаванага абвяшчэння прысуду, будзе ісці палітычны гандаль: калі мы яго адпусцім, то павінны за гэта нешта атрымаць.

- Як звычайна, калі ідзе справа пра палітвязняў, гэтая тэма абмяркоўваецца з замежнікамі - гэта прыкрая практыка ідзе не адзін год. Усё будзе залежыць ад гэтага гандлю, нічога прадказаць немагчыма, - сказаў палітык.

Калі Пальчыс атрымае турэмны тэрмін, Севярынец мяркуе, што гэта будзе сведчаннем пройгрышу беларускіх уладаў:

- Мы даведаемся, што ўлады ляглі пад Крэмль, а ўсе танцы з Захадам - толькі імітацыя.

Калі ж Пальчыса выпусцяць, ён мяркуе, што даўжыня ланцужка, на якую ў Расеі адпусцілі нашу ўладу, «досыць вялікая, што магчымыя нават такія манеўры».

Антон Матолька разлічвае, што Пальчыса адпусцяць у пятніцу і яны змогуць разам паехаць на гомельскі канцэрт Brutto.

- Я разлічваю, што з Эдуарда здымуць надуманыя абвінавачванні ў распаўсюдзе парнаграфіі, дадуць той тэрмін, які ён ужо адседзеў і адпусцяць на волю, - сказаў ён.

Ён нагадаў, што на абвяшчэнне прысуду можа прыйсці кожны ахвотны - дзверы суда будуць адчыненыя.

Аптымістычныя чаканні і ў жонкі Эдуарда Вікторыі Пальчыс.

- Зразумела, ёсць надзея, Што яго адпусцяць. Магчыма, дадуць умоўны тэрмін ці адтэрміноўку, - мяркуе яна.

Муж і жонка ўбачыліся ўпершыню амаль праз год у зале Менгарсуда, куды Вікторыю выклікалі ў якасці сведкі. Паводле яе слоў Эдуард выглядае спакойна і ўпэўнена. У родных і блізкіх была магчымасць адносіць яму перадачы, ён добра харчаваўся.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках