Белстат: Больш за ўсё падаражэлі грэчка і цукар
11- 26.10.2016, 17:32
- 25,980
Сёлета таксама значна выраслі кошты кураціны і смятаны.
За дзевяць месяцаў 2016 года больш за ўсё выраслі кошты грэчкі - рост склаў 37,8%. Такую статыстыку падае Белстат, паведамляе «Еўрарадыё».
Таксама за студзень-верасень істотна выраслі кошты цукру (21,7%), кураціны (15,1%) і смятаны (14,2%).
Нагадаем, што 17 чэрвеня Лукашэнка паабяцаў сваім чыноўнікам «адрываць галовы» за рост коштаў спажывецкіх тавараў пасля дэнамінацыі беларускага рубля. Як бачым, абяцанне дыктатара сталася чарговым пустазвонствам.