29 красавiка 2024, панядзелак, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал-маёр СБУ: Другі эшалон беларускіх чыноўнікаў разумее, што неўзабаве ўсё зменіцца

25
Генерал-маёр СБУ: Другі эшалон беларускіх чыноўнікаў разумее, што неўзабаве ўсё зменіцца

Хто можа рыхтаваць змову супраць дыктатара?

Ці мог Лукашэнка быць завербаваны? Ці ёсць у асяроддзі Лукашэнкі агенты Крамля? Хто можа рыхтаваць змову супраць дыктатара? Ці з'яўляецца КДБ філій ФСБ РФ?

Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з экс-намеснікам кіраўніка Службы бяспекі Украіны, генерал-маёрам у запасе Віктарам Ягуном:

- Ужо шмат гадоў на тэрыторыі Менска знаходзіцца цэлая ўправа Федэральнай службы бяспекі РФ. Раней іх было блізу 36 чалавек, не выключаю, што цяпер лік большы. У Менску яны выконваюць некалькі сваіх задач. Напрыклад, забяспечваюць афіцыйнага прадстаўніка ФСБ Расеі ў Беларусі і каардынуюць дзеянні з КДБ Беларусі. Магчыма, пра пэўныя аперацыі яны нават не інфармуюць беларускія спецслужбы.

- Характэрна, што кіраўнік ФСБ Бортнікаў часам прылятае ў Менск і сустракаецца з Лукашэнкам. Адразу цяжка назваць прыклады, калі кіраўнік дзяржавы сустракаецца з шэфам спецслужбаў іншай краіны. Што гэта могуць быць за сустрэчы?

- Цяжка сказаць. Бортнікаў — гэта чалавек, які не першы год уваходзіць у найбліжэйшае кола людзей, што прымаюць пастановы ў РФ, часам нават самастойна. Іх не так шмат: гэта Пуцін, Патрушаў, Бортнікаў, быў Іваноў. Усё гэта былыя КГБісты, якія пачыналі і служылі разам у Ленінградскай управе КГБ СССР. Вось цяпер яны і выяўляюцца.

Бортнікаў можа развязваць задачы, пра якія часам Пуцін не можа асабіста сказаць. Ён можа прыехаць і асабіста пераказаць пасланне таму ж Лукашэнку.

- Год таму ў Сеціве з'явіўся фотаздымак дакумента, з якога вынікае, што Лукашэнка нібыта мог быць завербаваны КГБ СССР. Ці мог Лукашэнка прыйсці да ўлады ў Беларусі як расейскі агент?

- Не думаю, што ён прыйшоў да ўлады як расейскі агент. Тое, што ён быў завербаваны, не выключаецца. У нас ва Украіне таксама вельмі шмат вядомых людзей было завербавана. Адны сказалі, другія прамаўчалі, а трэція думалі, што іх абміне.

Падкрэслю, што ў 90-ыя гады за Ельцыным роля спецслужбаў была не настолькі сур'ёзнай. У доўгую гульню яны не гулялі. Але яны маглі недзе яму сказаць, маўляў, «Рыгоравіч, Вы ж разумееце, што нічога не знікае». Шантажаваць яго такой паперкай, вядома, глупства. Не думаю, што ён спалохаўся б.

Расейскія спецслужбы пачалі актыўна працаваць толькі з прыходам туды Пуціна і кампаніі сяброў, якіх ён прыцягнуў. Сур'ёзна гуляць яны сталі ўжо з 2000-ых гадоў, калі ён стаў прэзідэнтам РФ.

- Ці шмат у асяроддзі Лукашэнкі людзей, якія могуць быць расейскімі агентамі? Якога рангу гэта могуць быць асобыі?

- Думаю, што так, шмат. Найперш трэба звярнуць увагу на так званага дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча. На мой погляд, гэта асноўны чалавек, якога трэба баяцца самому Лукашэнку. Ён ніякага дачынення да Беларусі ні ментальна, ні неяк яшчэ не мае.

Думаю, што расейцы на яго могуць паставіць, Вальфовіч — гэта адзін з тых, хто можа ў свой час пераняць уладу Лукашэнкі. Я даўно за ім назіраю. Ён сур'ёзны такі фацэт. Ягоная біяграфія сведчыць пра тое, што Расея можа яго весці.

Каго яны там яшчэ маюць — цяжка сказаць. Я б і па апазіцыі прайшоўся. Тамака ёсць свае нюансы. Шмат пытанняў да некаторых кандыдатаў 2020 года.

- Наколькі сёння Лукашэнка можа кіраваць дзяржавай або, улічваючы інфільтрацыю ягонага асяроддзя агентамі Крамля, ён страціў усякую суб'ектнасць?

- Лукашэнка яшчэ вядзе сваю самастойную работу. Ён доўгі час пры ўладзе і вельмі шмат людзей яму абавязаныя. Шмат якія карнікі за яго могуць выступіць.

Іншая рэч, што так званы другі эшалон, улічваючы век гэтага чалавека, разумее, што Лукашэнка будзе проста непатрэбны Расеі, у нейкі момант усё зменіцца.

Для Лукашэнкі могуць прыдумаць, напрыклад, пасаду вясельнага генерала. Адвядуць, можа, паводле той жа самай схемы, як разбіраліся з Назарбаевым. І здароўе нібыта ў яго не вельмі.

Таму эшалон трэба рыхтаваць да магчымых пертурбацый, таму не выключаю, што такое магчыма ў выпадку турбулентных момантаў.

Што да фізічнай ліквідацыі — гэта нявыгадна Крамлю. Ягоныя "выбрыкі" нэйтралізуюцца. Калі ж Лукашэнка пойдзе на супрацоўніцтва з Захадам, пойдзе на ўмовы, адпусціць апазіцыю, правядзе выбары і спыніць рэпрэсіі, тады Крэмль можа задумацца над ягонай ліквідацыяй.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках