29 красавiка 2024, панядзелак, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг аб заяве Орбана: Вугорцы не проста так ездзілі да Лукашэнкі

10
Палітолаг аб заяве Орбана: Вугорцы не проста так ездзілі да Лукашэнкі
Максім Плешка

Будапэшт вывучаў сітуацыю ў Беларусі.

У Беларусі могуць адбыцца адна-дзве рэвалюцыі. Такімі прагнозамі падзяліўся прэм'ер Вугоршчыны Віктар Орбан на закрытай сустрэчы з дэпутатамі і прадстаўнікамі апазіцыі краіны ў мінулым годзе.

Са слоў Орбана, уступленне Украіны ў ЕЗ створыць "новы цэнтр сілы" пад кантролем ЗША, у які ўвойдуць краіны Балтыі, Румынія, Польшча.

Чаму прэм'ер Вугоршчыны загаварыў аб рэвалюцыі ў Беларусі? Пра гэта сайт Charter97.org паразмаўляў з кандыдатам філасофскіх навук, кіраўніком украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максімам Плешкам:

- Орбан і ягоная заява чарговы раз падкрэсліваюць тое, пра што ўвесь час гаворыць Цэнтр беларускіх камунікацый — важнасць Балтыйска-Чарнаморскай прасторы. Гэта Польшча, краіны Балтыі, Украіна і, безумоўна, Беларусь.

Абсалютна зразумела, што Украіна сёння знаходзіцца пад дырэктыўнай агрэсіяй Расеі, краіны Балтыі і Польшча — пад ускоснай, яны сёння спадзяюцца і разлічваюць на дапамогу ЗША. Орбан нічога новага не сказаў. Што да Беларусі — мы бачым і геапалітычную, і этнапалітычную сітуацыю. Орбан пацвярджае, што змены ў Беларусі будуць. Я не з'яўляюся сімпатыкам прэм'ер-міністра Вугоршчыны, але мне прыемна, што ён сказаў, бо гэта супадае з нашым бачаннем сітуацыі.

- Орбан таксама заявіў, што «Вугоршчына не зможа перашкодзіць Украіне ўступіць у ЕЗ».

- Не зможа, бо ўвесь Еўразвяз выступае за гэта. Ёсць мацнейшыя гульцы, уключаныя ў гэты працэс. Акрамя таго, Орбан залежны ад еўрапейскіх сродкаў, пастаноў, фінансаў.

Літаральна некалькі дзён таму была інфармацыя, што ЕЗ рыхтуецца да штучнага аслаблення эканомікі Вугоршчыны. Таму сілы ЗША і ЕЗ непараўнальныя з сіламі Вугоршчыны.

Хацеў бы яшчэ дадаць, што не варта абсалютызаваць уплыў і сілу ЗША. Мы маем разумець, што з нейкім прэзідэнтам гэты ўплыў можа быць мацнейшым, а ў нейкі момант слабейшым. Гэта падтрымальны чыннік. Асноўны момант — мы, Балтыя, Польшча, Украіна і будучая свабодная Беларусь — мае быць моцнымі. Мы бачым, што ёсць разуменне важнасці нашай прасторы. Таму Балтыйска-Чарнаморская прастора ёсць на ўзроўні канцэпцыі, ёсць на ўзроўні геапалітычнай навукі, палітычных заяў, але далей гэта пакуль не рухаецца. Пара пераходзіць да нейкіх практычных крокаў.

- Характэрна, што кіраўнік МЗС Вугоршчыны Сіярта наведваў Менск у 2023 годзе, вугорскі амбасадар перадаў даверчыя лісты Лукашэнку. Вугоршчына і рэжым у Менску маюць моцныя сувязі. Што Орбан можа ведаць аб сітуацыі ў Беларусі, чаго не ведаем мы?

- Вы правільна адзначылі, што яны маюць сувязі, былі візіты. У сітуацыі, калі ніхто не ездзіў у Беларусь, а яны паехалі, вугорцы ацэньвалі перспектывы і рызыкі, вывучалі беларускую тэму, іхнія спецслужбы рабілі аналітыку, прагнозы, вывучалі пытанне. Тое, пра што прабрахаўся Орбан, відавочна ёсць у аналітычных дакументах. Гэта не было сказана проста так. Прэм'ер Вугоршчыны відавочна недзе бачыў гэтыя звесткі, чытаў іх. Палітыкі такога ўзроўню не гавораць ад сябе, яны гавораць прапрацаванымі тэзамі, наратывамі, распрацаваных цэлымі групамі экспертаў, бо заявы такога ўзроўню маюць далёкасяжныя наступствы. Глядзіце, Орбан сказаў пра рэвалюцыю ў Беларусі — беларусы абмяркоўваюць гэтую тэму. Так або інакш, на ўзроўні дакументаў, аналітычных прагнозаў, ён гэта бачыў.

Вугорцы ездзілі ў Беларусь, вывучалі сітуацыю, нейкія высновы ў іх маюць быць. Вось мы іх і ўбачылі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках