29 красавiка 2024, панядзелак, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Пуцін зрабіў апошні кідок мангуста

10
Палкоўнік УСУ: Пуцін зрабіў апошні кідок мангуста
ПЁТР ЧЭРНІК

Украінскі афіцэр падвёў вынікі двух гадоў вайны.

У другія ўгодкі поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну сайт Charter97.org пагутарыў з украінскім ваенным аналітыкам, палкоўнікам запасу Узброеных сілаў Украіны Пятром Чэрнікам. Ён расказаў, у якім становішчы сёння УСУ і акупацыйнае войска РФ:

– Пачну з таго, што расейскае войска, якое да пачатку гэтай вайны ўважалася за легендарнае, стала міфічным. Украінскае войска, якое ўважалася за міфічнае, стала легендарным.

На момант пачатку агрэсіі мы паводле паказнікаў былі 22-м войскам свету: у нас няма ні ядзернай зброі, ні колькаснай перавагі ў нечым. Тым не менш мы два гады стрымліваем монстра, які збольшага не мае тых вынікаў, якія хацеў бы.

У свой час расейцы фарсілі сваім войскам, якое да Берліна можа дайсці, і ў свой час даходзіла нават да Парыжа. Цяпер жа спынілася ва Украіне. Нават калі ўзяць да ўвагі страту Аўдзееўкі, то гэта аператыўныя паказнікі механізаванага палка.

Падкрэслю, што 7 кастрычніка пад Аўдзееўкай загінуў цэлы расейскі вайсковы корпус, а гэта больш за 16 тысячаў забітых, мінімум 30 тысячаў параненых, 364 танкі і 748 БМП. Корпус! СССР за 10 гадоў вайны ў Афганістане страціў 15,5 тысячы забітымі і ўсяго 120 танкаў.

Аднак мы цвяроза разумеем, што стаўкі для Пуціна вельмі высокія. Ён не можа прыняць паразу ва Украіне ў такім выглядзе, як гэта можа адбыцца. На гэты момант мы пераходзім у рэжым акопнай вайны. Я, шчыра кажучы, не ведаю, як доўга гэта будзе. Усё занадта сур'ёзна.

– Што Украіне неабходна для таго, каб пераламаць ход вайны?

– Трэба, каб нашы хаўруснікі далі вялікую колькасць авіяцыі і ракетаў. У першую чаргу – дальнабойных і балістычных ракетаў ATACMS.

– Ці ёсць гэта ва ўкраінскіх хаўруснікаў?

– Так, F-16 выпушчана больш за 4600 адзінак. З іх у працоўным стане больш за тры тысячы. На складах ракетаў ATACMS ад 2 да 3 тысячаў, гэта шмат. Мы ў пункце біфуркацыі: старая сістэма ўжо не працуе, а новая яшчэ не створаная.

Для нас гэтая вайна экзістэнцыйная. Мы разумеем, што калі капітулюем, то яны зробяць нам чарговы генацыд. Пуцін гаворыць пра гэта наўпрост. Пакуль мы будзем дыхаць, мы будзем з імі біцца за нашу незалежнасць.

– Калі 2023-і прайшоў у чаканні контрнаступу УСУ, то чаго можна чакаць у 2024-м?

– Акопнай вайны, якая ідзе цяпер. Гэта прадоўжыцца да моманту, пакуль у нас не з'явіцца па-сапраўднаму сур'ёзная зброя.

– Якія галоўныя дасягненні УСУ вы вылучылі б за два гады вайны?

– Самае галоўнае – мы ўтрымалі сваю дзяржаву. УСУ неаддзельныя ад дзяржавы. Як гаварыў нямецкі ваенны тэарэтык Карл фон Клаўзэвіц: «Вайна ёсць прадаўжэнне палітыкі іншымі сродкамі».

Асноўная мэта, якую ставіў перад сабой Пуцін, – ліквідаваць украінскую дзяржаўнасць. Яны разумеюць, што без Украіны расейская імперыя немагчымая. Вось расейцы і зрабілі апошні кідок мангуста, каб аднавіць свой наддзяржаўны статут. Без Украіны ім канец, і яны гэта цудоўна разумеюць. Пытанне толькі ў тым, што гэты канец не будзе аднамомантным.

Аднак можа адбыцца Божы феномен. Метэарыт у 2013-м годзе ўжо ляцеў у бок Чэлябінска. Я не жартую, гэта праўда. Вельмі шкада, што не даляцеў. Увогуле, можа адбыцца нешта такое, чаго цяпер мы не можа ўявіць

– Якія аперацыі УСУ вы вылучылі б?

– Вылучу тры фундаментальныя аспекты. Па-першае, у 2023-м годзе прасяканне плацдарма 10 на 10 км у раёне Запарожжа. Гэта наш сур'ёзны поспех. Па-другое, пачатак фармавання плацдарма на левым беразе Дняпра на Херсоншчыне. Па-трэцяе, удары беспілотнікамі па нафтагазавай структуры РФ.

На гэты момант наша галоўная мэта – утрымаць тую лінію фронту, якую мы маем, назбіраць як мага больш якаснай зброі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках