29 красавiка 2024, панядзелак, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр расейскі журналіст Васіль Уткін

53
Памёр расейскі журналіст Васіль Уткін
ВАСІЛЬ УТКІН

Вядомаму спартоваму каментатару было 52 гады.

Расейскі спартовы журналіст і футбольны каментатар Васіль Уткін памёр ва ўзросце 52 гадоў.

Пра гэта паведамілі футбольны клуб "Эгрысі", уладальнікам якога ён быў.

Уткін памёр сёння ў кардыялагічным аддзяленні лякарні імя Пірагова ў Маскве. Ён быў дастаўлены туды машынай хуткай дапамогі. Лекары дыягнаставалі ў яго вострую сасудзістую недастатковасць.

Адразу пасля шпіталізацыі Уткіна падключылі да апарата ШВЛ. Але рэанімаваць яго не ўдалося.

Васіль Уткін атрымаў вядомасць у сярэдзіне 1990-х гадоў як футбольны каментатар НТВ і "НТВ-Плюс", а таксама журналіст. З 1 верасня 2010 года да 31 жніўня 2015 года Уткін займаў пасаду галоўнага рэдактара спартыўных каналаў "НТВ-Плюс".

Станавіўся лаўрэатам прэміі "ТЭФІ" ў намінацыі "Найлепшы спартыўны каментатар" у 2004 і 2005 гадах.

Пасля стварэння "Матч ТБ" перайшоў на гэты канал, дзе прапрацаваў да лютага 2016-га. З сакавіка 2016-га да траўня 2017-га каментаваў матчы на Eurosport.

Апошнія гады Уткін выпускаў "Футбольны клуб" на сваім YouTube-канале, дзе ў яго больш за 600 тысяч падпісчыкаў.

Таксама Уткін здымаўся ў кіно ("Дзень выбараў" і іншыя праекты "Квартэта І"), гуляў у праграме "Што? Дзе? Калі?".

У 2017 годзе Уткін стаў уладальнікам аматарскага футбольнага клуба "Эгрысі", клуб узяў удзел у другім, трэцім і чацвёртым сезоне Медыйнай футбольнай лігі (МФЛ).

У 2020-м годзе Васіль Укцін падтрымаў мірныя пратэсты ў Беларусі.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках