29 красавiка 2024, панядзелак, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка ўсё ж згуляе на турніры ў Маямі

Сабаленка ўсё ж згуляе на турніры ў Маямі
АРЫНА САБАЛЕНКА

Раней паведамлялася, што тэнісістка прапусціць турнір праз гібель бойфрэнда.

Беларуская тэнісістка, другая ракетка свету Арына Сабаленка выступіць на турніры WTA ў Маямі, нягледзячы на смерць бойфрэнда Канстанціна Кальцова. Аб гэтым паведамляе The Tennis Letter са спасылкай на Tennis Channel.

Аднак Сабаленка не будзе размаўляць з прэсай падчас турніру.

Пра смерць 42-гадовага Кальцова, трэнера уфімскага клуба КХЛ "Салават Юлаеў", стала вядома 19 сакавіка. Ён знаходзіўся ў Маямі разам Сабаленкай, з якой сустракаўся з 2020 года.

Паліцыя Маямі мяркуе, што прычынай смерці Кальцова было самагубства, яго цела было знойдзенае пад вокнамі гатэля St. Regis Bal Harbour Resort.

Сабаленка павінна пачаць турнір у Маямі з другога кола, як адна з пасеяных. Матчы ў асноўнай сетцы пачаліся 19 сакавіка.

Турнір у Маямі з прызавым фондам амаль $9 млн належыць да катэгорыі WTA-1000, больш прэстыжныя толькі турніры "Вялікага шлема" і Выніковы турнір WTA.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках