27 красавiка 2024, Субота, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзень Волі сілавікі зноў затрымалі Ніну Багінскую

12
У Дзень Волі сілавікі зноў затрымалі Ніну Багінскую
НІНА БАГІНСКАЯ

Яе будуць судзіць за бел-чырвона-белы сцяг на тумбачцы.

У Менску ў Дзень Волі сілавікі затрымалі 77-гадовую вядомую актывістку Ніну Багінскую. Пра гэта паведамляе "Белсат" са спасылкай на крыніцу.

Ніна Багінскую адвезлі ў аддзел міліцыі і трымалі там да вечара. У дачыненні да яе склалі пратакол за знойдзены ў кватэры нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Ён ляжаў на тумбачцы ў пакоі.

Адміністрацыйная справа актывісткі будзе разглядацца ў судзе Першамайскага раёна Мінска.

Нагадаем, на Дзень Волі летась сілавікі таксама ўварваліся ў кватэру Багінскай, забралі яе ў РАУС і пратрымалі да вечара.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках