У Таджыкістане з-за нападу на «Крокус» затрымалі дзевяць чалавек
- 29.03.2024, 14:34
- 5,914
У Душанбэ прыехалі расейскія следчыя.
Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бяспекі Таджыкістана затрымаў 9 чалавек, якія на думку сілавікоў звязаныя з падазраванымі ў тэракце ў «Крокус Сіці Холе» ў Маскве і групоўкай ІДІЛ, паведаміла Reuters крыніца ў сілавых ведамствах Таджыкістана (пераклад - The Moscow Times).
Усе дзевяць чалавек былі затрыманыя ў панядзелак у горадзе Вахдат і дастаўленыя ў сталіцу Душанбэ, паведаміла крыніца.
На гэтым тыдні ў Таджыкістан прыехалі расейскія следчыя для допыту сем'яў чатырох падазраваных у нападзе на «Крокус». Сем'і былі дастаўлены ў Душанбэ з гарадоў Вахдат і Гісар, а таксама з раёна Рудакі.
У пятніцу ўвечары перад пачаткам канцэрта рок-гурта «Пікнік» невядомыя ў камуфляжы ўварваліся ў залу «Крокус Сіці Хол», якая месціла ў раёне МКАДа ў Маскве, адкрылі страляніну па людзях і падпалілі будынак.
Паводле апошніх звестак, загінулі як мінімум 144 чалавекі. Адказнасць за атаку ўзяла на сябе ісламісцкая групоўка ІДІЛ. Паводле падазрэння ва ўчыненні і датычнасці да тэракту ў Расеі затрыманы 11 чалавек.