30 красавiка 2024, aўторак, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жазэп Барэль: ЕЗ патрэбна змена парадыгмы еўрапейскай абароны

5
Жазэп Барэль: ЕЗ патрэбна змена парадыгмы еўрапейскай абароны
ЖАЗЭП БАРЭЛЬ
ФОТА: DPA

Каб бараніць Еўропу самастойна.

Высокі прадстаўнік Еўразвязу ў пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Жазэп Барэль мяркуе, што ЕЗ патрэбная змена парадыгмы еўрапейскай абароны.

Як піша «Еўрапейская праўда», пра гэта ён напісаў у сваім блогу да выхаду сваёй кнігі «Еўропа паміж дзвюма войнамі».

Паводле ягоных слоў, ЕЗ занадта доўга дэлегаваў сваю бяспеку ЗША, а ў апошнія 30 гадоў, пасля падзення Бэрлінскага муру, Еўропа дазволіла сабе "ціха раззброіцца".

Ён адзначыў, што ЕЗ быў пабудаваны вакол унутранага рынку і эканомікі, але, на яго думку, Еўразвязу нельга працягваць ісці гэтым шляхам.

"Мы павінны ўзяць на сябе стратэгічную адказнасць і стаць здольнымі абараняць Еўропу самастойна, развіваючы моцную еўрапейскую апору ўнутры NАТО", - падкрэсліў Барэль.

Топ-дыпламат дадаў, што ЕЗ павінен зрабіць гэты скачок наперад за вельмі кароткі час.

“Не таму, што мы маем намер ваяваць. Наадварот: мы хочам прадухіліць вайну, маючы сродкі для надзейнага стрымлівання кожнага агрэсара. Гэта не азначае стварэнне еўрапейскага войска. Абарона ёсць і застанецца ў бліжэйшай будучыні выключнай кампетэнцыяй нашых краін-чальцоў”, - адзначыў ён.

Барэль растлумачыў, што размова ідзе перш за ўсё аб павелічэнні выдаткаў на нацыянальным узроўні, дзе паказчык выдаткаў на абарону павінен вырасці да больш як 2 адсоткаў ад ВУП.

“Але, што яшчэ больш важна, гаворка ідзе пра супольныя выдаткі, каб запоўніць прабелы, пазбегнуць дублявання і падвысіць аператыўную сумяшчальнасць. Цяпер толькі 18% закупак абсталявання нашымі войскамі праводзіцца супольна», - указаў топ-дыпламат ЕЗ.

Барэль назваў адным з галоўных урокаў вайны РФ супраць Украіны тое, што тэхналагічная перавага з'яўляецца ключавым чыннікам, асабліва ў барацьбе з супраціўнікам, для якога жыццё каштуе танна, таму, мяркуе ён, ЕЗ неабходна мець уласную абаронную прамысловасць, якая б адпавядала яго патрэбам.

“Найбольш перспектыўныя шляхі дасягнення гэтай мэты: па-першае, змена крэдытнай палітыкі Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, каб ён мог інвеставаць у абаронны сектар, і, па-другое, выпуск супольных пазыковых абавязанняў, як мы гэта паспяхова зрабілі, каб супрацьстаяць пандэміі COVID-19 . Аднак гэтыя дыскусіі паміж дзяржавамі-сябрамі знаходзяцца на пачатковай стадыі, і вельмі важна, каб усе да іх далучыліся”, - заклікаў чыноўнік.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках