4 траўня 2024, Субота, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салаўёў занерваваўся праз канфіскацыю ЗША расейскіх актываў

10
Салаўёў занерваваўся праз канфіскацыю ЗША расейскіх актываў

Не дае спакою настальгія па віле на возеры Кома?

Псіхалагічная траўма расейскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва праз арышт ягоных італійскіх віл на возеры Кома па-ранейшаму не дае яму спакою, піша nv.ua.

Пра гэтым ускосна сведчыць ягоная агрэсіўная рэакцыя на пастанову ЗША пусціць замарожаныя актывы РФ на патрэбы Украіны.

Як відаць з апублікаванага у сацсетках урыўку адной з яго праграм, Салаўёў спрабуе падзяліць свой негатыўны досвед з расейцамі, сцвярджаючы, што яны таксама сталі «ахвярамі рабавання» з боку краін Захаду.

«Яны крадуць нашыя, прабачце, не што-небудзь, а народныя грошы. Гэта грошы нашых падаткаплатнікаў. Гэта грошы кожнага з нас. Амерыканскія вырадкі выкралі грошы расейскіх падаткаплатнікаў», - заявіў Салаўёў, не ўдакладніўшы пры гэтым, што «сродкі грамадзян РФ» рабілі за мяжой.

Акрамя таго, ён абурыўся, чаму крамлёўскі рэжым ніяк на гэта не адказвае.

«Яны зладзеі! Мы што, аб'явілі іх у вышук? Не. А чаму? Усіх тых, хто прагаласаваў за адабранне нашых актываў. Чаму супраць іх не распачатыя крымінальныя справы? Яны зладзеі. Мала таго. Чаму ўвогуле існуе амбасада Амерыкі ў Расеі? А нашы што там робяць? Чаму тут ёсць нямецкае пасольства? Прэч з краіны! Гэтыя людзі нам абвясцілі вайну. Хочаце ваяваць? Атрымайце», - прыстрашыў прапагандыст.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках