Вартаўнік агракамбіната ў Ваўкавыску за адну змену вынес 400 яек
16- 25.04.2024, 18:13
- 10,742
Фотафакт.
У Ваўкавыску з довадамі злачынства затрымалі вартаўніка агракамбіната, які выносіў яйкі з прадпрыемства. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дэпартамента аховы МУС.
«На прахадной аднаго з прадпрыемстваў, размешчаных у райцэнтры, супрацоўнік службы бяспекі і міліцыянты аховы затрымалі вартаўніка. Цягам працоўнай змены 60-гадовы мужчына паспеў вынесці і схаваць у сваім аўтамабілі 400 курыных яек», - паведамілі ў ведамстве.
Затрыманы дзейнічаў не адзін - яму дапамагала аператарка агракамбіната.
Яйкі вярнулі прадпрыемству, а на вартаўніка і аператарку склалі адміністрацыйныя пратаколы за дробны крадзеж.