Зяленскі сабраў Стаўку
10- 25.04.2024, 18:50
- 4,384
Асноўным пытаннем была абарона.
25 красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў пасяджэнне Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, асноўнай тэмай якога была абарона ад расейскай агрэсіі. Аб гэтым украінскі лідар паведаміў у Telegram.
З яго слоў, на пасяджэнні быў даклад прэм'ер-міністра Дзяніса Шмыгаля аб прыкрыцці «жыццёва неабходных для краіны» аб'ектаў - не толькі энэргетычных, але і сацыяльных, транспартных, забеспячэння сувязі і да таго падобнае.
«Ва ўсіх галінах і ўсімі даступнымі нам сродкамі: інжынернымі, СПА і РЭБ. Зрабіў адпаведныя даручэнні і вызначыў тэрміны рэалізацыі», - адзначыў Зяленскі.
Таксама на пасяджэнні абмеркавалі сітуацыю на фронце, магчымыя дзеянні ворага і пытанні забеспячэння Сіл абароны.
«Трэцяе пытанне - кантракты. Працягваем узмацняць уласных вытворцаў. У гэтым кірунку працуем, напрыклад, з партнёрамі, каб вырабляць узбраенне ва Украіне за замежныя сродкі», - сказаў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны адзначыў, што гэта галіна дапамагае выстаяць зараз і мае экспартную перспектыву пасля перамогі.