5 траўня 2024, Нядзеля, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Падмаскоўі паджылага беларуса прымушалі прасіць міласціну за ежу

11
У Падмаскоўі паджылага беларуса прымушалі прасіць міласціну за ежу

Яго трымалі ў рабстве.

У Падмаскоўі выратавалі паджылага беларуса. Яго трымалі ў рабстве, адабраўшы пашпарт, і прымушалі прасіць міласціну. Пра гэта паведамляе расейскі рух «Альтернатива».

63-гадовы Віктар Чыкуноў з Беларусі прыехаў на заробкі ў Расею вясной. Дома ў мужчыны, прызнанага інвалідам, нікога і нічога не засталося, а ў Маскве яму прапанавалі падзарабіць. Ён трымаў сувязь з жанчынай па імені Наталля, яна запрасіла яго ў кватэру ў Балашысе. Калі Віктар прыехаў, у яго адразу ж забралі пашпарт. Апроч яго ў кватэры было яшчэ 5-6 чалавек. Так Віктар патрапіў у рабства: кожны дзень яго адвозілі да розных месцаў і прымушалі прасіць міласціну.

«Далі таблічку «памерла дачка, засталося двое ўнукаў», пасведчанне мёртвай жанчыны і дакументы на дзяцей: хлопчыку 11 гадоў, дзяўчынцы 14. Я ніколі не бачыў гэтых дзяцей», - расказаў Віктар.

З яго слоў, «змена» доўжылася да позняга вечара, а штодзённы даход кожнага чалавека складаў ад 6000 да 8000 расейскіх рублёў (амаль 200-300 даляраў. — Заўв. рэд.). Грошы раз у некалькі гадзін збіралі наглядчыкі. Акрамя грошай, мінакі давалі папрашайкам прадукты - іх трэба было прыносіць у агульнае месца. Есці падчас працы было нельга: Наталля ўвесь час палохала гісторыяй аднаго мужчыны, якога моцна збілі за тое, што ён паеў падчас «працы». Аб уцёках Віктар і іншыя мужчыны нават не думалі - не ведалі, дзе знаходзяцца пашпарты.

На беларуса звярнула ўвагу жыхарка Падольска. Яна высветліла, што дзядуля робіць гэта не па сваёй волі, але самастойна пайсці баіцца, ды і сыходзіць яму проста няма куды. Пра гэта яна распавяла «Альтенативе».

Валанцёры руху выехалі на месца для праверкі інфармацыі, а калі пераканаліся ў яе праўдзівасці, адправіліся да Наталлі, якая трымала беларуса ў рабстве, у суправаджэнні паліцыі.

«Дадому да Наталлі мы прыехалі ўжо з супрацоўнікамі паліцыі. Выявілася, што жанчына - грамадзянка Украіны, называе сябе бежанкай, але ніякіх пацвярджальных дакументаў у яе не знайшлося. Затое знайшліся пашпарты некалькіх грамадзян Беларусі, якіх для далейшага жабравання ёй пастаўлялі цыганы з Гомеля. Пытанне аб тым, хто здае гэтай жанчыне кватэру, і як так выйшла, што там пражываюць амаль 10 чалавек, застаецца адкрытым. Таксама на Наталлю знайшлася вялікая колькасць штрафаў за жабраванне. Яна і не хавае, што такім чынам зарабляла сама. Іншыя «працаўнікі», якія вярнуліся дадому пазней, сцвярджалі, што робяць гэта з уласнай волі — за ежу і жыллё», — паведамілі валанцёры.

У паліцыі прынялі заяву Віктара, але ўсё яшчэ не распачалі справу аб выкарыстанні рабскай працы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках