29 красавiка 2024, панядзелак, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі газ падаражэе да 150 даляраў

2

Беларусь і Газпром на перамовах у Маскве пацвердзілі дасягнутую ў канцы мінулага года дамоўленасць, паводле якой цана на расейскі газ складзе ў 2008 годзе 67% ад еўрапейскай формулы цаны. Як паведаміла прэс-сакратарка Міністэрства энергетыкі Беларусі Людміла Зяньковіч, «пытанні цаны на газ не абмяркоўваліся. Праект бюджэту Рэспублікі Беларусь сфармаваны з улікам цаны на газ паводле кантракту з ААТ "Газпром" і ўмовы гэтага кантракту змяняцца не будуць».

Такім чынам, зыходзячы з наяўных сусветных цэнаў у 2008 годзе цана на газ, які пастаўляецца ў Беларусь, складзе каля 140–150 даляраў за тысячу кубаметраў. Між іншым, напярэдадні Беларусь заяўляла, што разлічвае на 15–20% падвышэння ад наяўнай цяпер цаны ў 100 даляраў за тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках