27 красавiка 2024, Субота, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вялікае мыццё» апошняй дыктатуры Еўропы

32

Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, 27 кастрычніка ўвечары ў Менск па спецыяльнай замове брытанскага лорда Цімаці Бэла прыязджаюць заходнія журналісты. Раней падобныя прапагандысцкія туры ладзілі беларускія ўлады для расейскіх рэгіянальных СМІ.

Вядома, што прыедзе 7 журналістаў з Вялікабрытаніі і Францыі. Толькі з газеты «The Financial Times» прыязжаюць 4 журналісты. У Менск іх адправіў ангельскі піяршчык Цімаці Бэл, з якім урад Беларусі заключыў дамову аб паляпшэнні іміджу беларускага рэжыму.

Заходнія журналісты маюць намер наведаць менскія прадпрыемствы МАЗ, «Мілавіца», Нацбанк, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства эканомікі, Міністэрства фінансаў, Парк высокіх тэхналогіяў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках