28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аськай» карыстаецца 320 тысяч беларусаў

7

Віцэ-прэзідэнт ICQ Офер Овед у інтэрв'ю часопісу "etc/Сеть" падзяліўся інфармацыяй аб колькасных паказчыках па беларускіх карыстальніках гэтай папулярнай сістэмы абмену імгненнымі паведамленнямі.

Па словах менеджэра, паводле ўнутранай інфармацыі кампаніі, у Беларусі цяпер больш за 320 тысяч актыўных карыстальнікаў ICQ. Сярэдні беларускі карыстальнік ICQ адпраўляе каля 50 паведамленняў у дзень, перадае Electroname.com.

"Мы бачым велізарны патэнцыял Беларусі зыходзячы з дынамікі росту: за апошнія тры гады колькасць актыўных карыстальнікаў у вашай краіне вырасла больш чым на 370%!" – паведаміў Офер Овед.

ICQ – адна з найстарэйшых і самая папулярная на постсавецкай прасторы сетка абмену імгненнымі паведамленнямі. Колькасць карыстальнікаў ICQ ва ўсім свеце сёння перавышае адзнаку ў 32 мільёнаы сярод якіх 45% жанчын і 55% мужчын. З карыстальнікаў ICQ 83% – моладзь ва ўзросце 13-29 год. Кожны дзень у сетцы адпраўляецца і прымаецца 700 мільёнаў паведамленняў. Даступны на 17 мовах дыстрыбутыў ICQ – самая папулярная праграма на CNet.com, запампаваная ўжо большчым 430 мільёнаў разоў.

Нагадаем, афіцыйным прадстаўніком ICQ у Беларусі выступае кампанія BigMir-Internet Ltd. У чэрвені гэтага года ICQ Ltd. склала дадатковую дамову са сваім украінскім партнёрам, кампаніяй BigMir-Internet Ltd., па пашырэнні зоны дзеяння эксклюзіўных правоў і на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Даччынай кампаніяй BigMir-Internet Ltd. у Беларусі з'яўляецца кампанія "Мір-Інтэрнэт", якая і будзе непасрэдна прадстаўляць інтэрасы ICQ у нас у краіне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках