9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У БДУ пачалася кампанія ў абарону «палітычных»

У Белдзяржуніверсітэце пачалася кампанія па інфармаванні аб выключэнні з ВНУ шэрагу студэнтаў. Яе праводзіць група аднакурснікаў адлічанага з трэцяга курсу факультэта журналістыкі БДУ Франака Вячоркі, актывіста Партыі БНФ.

Як паведаміў БелаПАН Ф.Вячорка, 21 лютага ў студэнцкіх аўдыторыях і інтэрнатах пачалі распаўсюджваць улёткі з інфармацыяй аб адлічэннях, якіяна думку ўдзельнікаў акцыі, з'яўляюцца "палітычна матываванымі".

"Гэта раблю не я – гэта робяць мае аднакурснікі і сябры, – падкрэсліў Франак. – Ва ўлётках распавядаецца не толькі пра маё адлічэнне, але і пра адлічэнне іншых студэнтаў, пра ціск на прэс-сакратара Партыі БНФ Кацярыну Маркоўскую, якой цяпер пагражаюць адлічэннем. У матэрыялах утрымліваецца інфармацыя пра тое, як праходзяць іспыты ў такіх студэнтаў, і пра рэакцыю міжнародных структур і ўніверсітэтаў, якія маюць намер спыніць супрацоўніцтва з БДУ".

Ф.Вячорка таксама паведаміў, што мае намер падаць у Менгарвыканкам заяўку на пікетаванне будынка Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, з першага курсу факультэта перакладчыкаў якога нядаўна быў адлічаны сябар моладзевага крыла Партыі БНФ Антон Каліноўскі. "У сваю чаргу Антон падасць заяўку на пікетаванне будынка факультэта журналістыкі БДУ", – сказаў Ф.Вячорка.

Адлічэнню Ф.Вячоркі і А.Каліноўскага папярэднічалі іх адміністрацыйныя арышты. Абодва студэнта былі затрыманыя 16 студзеня ў будынку суду Цэнтральнага раёна Менска, куды яны прыйшлі падтрымаць моладзевую актывістку Юлію Сіўцову. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі Вячорку і Каліноўскага ў дробным хуліганстве. Першы быў арыштаваны на 15 сутак, другі – на 10 сутак. З прычыны адміністрацыйнага арышту студэнты не змаглі своечасова здаць сесію, што і паслужыла фармальнай прычынай адлічэння.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках