Скандал у прамым эфіры «Лада» будзе мець працяг
53
12:55, — Грамадства
У сераду ўвечары, 20 лютага, вядучыя «Белорусского времечка» вялі ў прамым эфіры гутарку пра тое, якім чынам беларусы супакойваюць нервы. У студыю патэлефанаваў мужчына, паскардзіўся, што рыбалка давяла яго да разводу з жонкай. Вядучыя пацікавіліся, як жа ён цяпер жыве, як здымае напругу. Адказваючы на пытанне, тэлеглядач распавёў пра сваю запаветную мару так: маўляў, мару ісці з гранатамётам і сустрэць Лукашэнку.
Зразумела, гутарка на гэтым была скончаная. Цяпер з тэлегледачом будуць размаўляць у іншым месцы.
– Зразумела, мы зробім заяву ў адпаведныя кампетэнтныя органы, бо гэты званок можна прыраўняць да тэлефоннага тэрарызму, – пракаментаваў «КП в Беларуси» сітуацыю кіраўнік канала ЛАД Сяргей КУХТО. – Калі ён не знаёмы з нашым заканадаўствам, то цяпер у яго будзе час і магчымасць дэталёва з ім пазнаёміцца.
– Перадачу не знімуць з прамога эфіру?
– Не. Мы, вядома, распачнём некаторыя крокі, каб звесці да мінімуму траплянне такіх званкоў у эфір. Але творчая група як працавала, так і будзе працаваць. Проста будзе багатая досведам.
Дзеянні тэлегледача падпадаюць як мінімум пад два артыкула крымінальнага кодэкса – «хуліганства» і «абраза прэзідэнта». Калі яго прыцягнуць да адказнасці за хуліганства, яму пагражаюць як мінімум грамадскія працы, як максімум – пазбаўленне свабоды да трох гадоў. Калі ж яго ўчынак будзе расцэнены як абраза прэзідэнта, то яму можа пагражаць мінімум штраф, максімум – пазбаўленне свабоды да двух гадоў.
Хоць тэлеглядач мог, цалкам, мець на ўвазе, што ён марыць абараняць прэзідэнта з гранатамётам у руцэ. Памятаеце быў такі дарадца прэзідэнта і дэпутат Кучынскі. Яму далі мянушку "гранатамётчык" менавіта за тое, што ён паабяцаў абараняць прэзідэнта з гранатамётам у руках. Цяпер будзе два "гранатамётчыкі".
Напісаць каментар (53)
Навіны
па тэме




