banner1 banner1 banner1

24.03.2008

Пракуратуру цікавіць, ці забіваў Лукашэнка Казуліну важная навіна 36

17:42, — Палітыка

Пракуратуру цікавіць, ці забіваў Лукашэнка Казуліну

Вядомая журналістка Ірына Халіп была выкліканая сёння ў пракуратуру Менска для дачы тлумачэння з нагоды публікацыі на сайце www.charter97.org яе артыкула «Забойства ў прамым эфіры», напісанага ў дзень смерці Ірыны Казулінай.

Як паведаміла Ірына Халіп сайту www.charter97.org, па факце публікацыі праводзіцца пракурорская праверка. Пракурора Барыса Салавянчыка, па словах журналісткі, падчас размовы цікавіла: ці не збіраецца Ірына Халіп зрабіць заяву з нагоды «здзейсненага злачынства». «Пракурор пытаў мяне некалькі разоў, ці не хачу я зрабіць заяву аб здзейсненым злачынстве, ці не хачу я напісаць заяву, што Лукашэнка забіў Казуліну. Наколькі я ведаю, публікацыі ў прэсе з'яўляюцца падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы. Можа пракуратура жадае расследаваць, ці забіваў Лукашэнка Ірыну Казуліну», – мяркуе Ірына Халіп.

Па словах журналісткі, пракурор спрабаваў зрабіць лінгвістычны аналіз артыкула. У прыватнасці, яго цікавіла, хто з'яўляецца «пачварай» у фразе «Калі бы яны (Аляксандр і Ірына Казуліны – заўв. Хартыі’97) былі разам, то не здаліся б гэтай пачвары». Ірына Халіп растлумачыла, што мела на ўвазе смерць.

«Я лішні раз пераканалася, што фігура Аляксандра Казуліна, сам факт яго існавання нават у турме, не дае супакою ўладам. Нават пасля смерці яго жонкі яны працягваюць рыцца ў сямейных справах Казуліных. З майго пункту гледжання гэта беспардонна, таму што сям'ю, якая смуткуе, добра б усім пакінуць у супакою. Мы можам бачыць, што публікацыі, датычныя Аляксандра Казуліна і яго сям'і, выклікаюць ва ўлад нядужую цікавасць. Я ні на секунду не пашкадавала пра тое, што напісала гэты артыкул. Я ведаю, што ён рэзкі і хвосткі, ведаю, што ён шмат каму можа не спадабацца. І думаю, што ў кагосьці можа выклікаць жаданне адпомсціць ужо асабіста мне, але я цалкам спакойная, таму што ніхто не зможа папракнуць мяне ў тым, што я напісала хаця б слова няпраўды», – сказала ў інтэрв'ю сайту www.charter97.org Ірына Халіп.

Нагадаем, што Ірына Казуліна памерла 23 лютага ад анкалагічнага захворвання, так і не дачакаўшыся вызвалення з турмы мужа – палітвязня Аляксандра Казуліна.

Напісаць каментар (36)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Аўтазак з чарнобыльскага шляху

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

90 гадоў Беларускай Народнай Рэспубліцы

Жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

У Лукашэнкі няма будучыні (5234)

8.05, 10:35, — Палітыка

«Московский комсомолец»: Снял белоруса — изменил Лукашенко (4876)

6.05, 15:16, — Палітыка

Зміцер Бандарэнка: «Адказ на рэпрэсіі – байкот» (4388)

7.05, 12:23, — Палітыка

Павал Шарамет: «Лукашэнка вырашыў прадаць Беларусь Расеі» (4322)

8.05, 9:58, — Палітыка

Яйка Лукашэнкі: засакрэчаны праект ад невядомых асобаў (Фота) (4249)

8.05, 11:29, — Грамадства

Дом пад Менскам каштуе, як віла на Кіпры (4094)

8.05, 12:08, — Грамадства

У Беларусі не працуюць міжнародныя перавозчыкі FedEX і UPS (4006)

8.05, 17:44, — Грамадства

Джонатан Мур: «Возможны санкции против других белорусских предприятий, контролируемых государством» (Видео) (3566)

8.05, 18:35, — Палітыка

Еўропе надакучылі пустыя абяцанні беларускіх уладаў (3371)

8.05, 18:34, — Палітыка

На трасе Магілёў-Менск стварылася гіганцкая пробка (Фота) (2941)

7.05, 13:53, — Грамадства

Подписка на рассылку