banner1 banner1 banner1

15.05.2008

Інфляцыя зашкалівае: Менскстат супраць Мінстата важная навіна 20

8:31, — Эканоміка

Інфляцыя зашкалівае: Менскстат супраць Мінстата

Цэны на прадукты ў Менску за чатыры месяцы вырасьлі на 18,2 %, на паслугі — на 14,8 %, на нехарчовыя тавары — 6,3 %. Пра гэта паведаміла Менскае гарадзкое ўпраўленьне статыстыкі.

Паводле зьвестак Мінстату, інфляцыя за гэты пэрыяд склала ўсяго 5,3 %. Дадзеныя гарстату выводзяць на лічбу, вышэйшую ў 2,5 разу.

Як паведамляе БелаПАН, цэны на прадукты ў Менску павялічыліся ў сярэднім на 18,2 % у параўнаньні са студзенем‑красавіком мінулага году.

Цэны на алей вырасьлі на 88,8 %, макаронныя вырабы — на 30,2 %, масла — на 30,1 %, малако і малочныя прадукты — на 28,7 %, сыры цьвёрдыя — на 23,1 %, крупы і бабовыя — на 21,4 %, мяса і птушку — на 17,6 %, муку пшанічную — на 16,3 %, кандытарскія вырабы — на 14,8 %, кілбасныя вырабы — на 14,5 %, алькагольныя напоі — на 13,6 %, яйкі — на 12,7 %, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 12,6 %. мясныя кансэрвы (6,3 %), рыбу і рыбапрадукты (5,4 %). Цана на сьвежую рыбу зьнізілася на 8,9 %.

За студзень‑красавік 2008 году ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году бульба падаражэла на 5,5 %. Цэны на іншую гародніну вырасьлі на 25 %, у тым ліку на капусту сьвежую — на 90,7 %, моркву — на 38,1 %, перац салодкі — на 35,7 %, буракі — на 29 %, агуркі сьвежыя — на 14,3 %, памідоры сьвежыя — на 13,3 %, цыбулю рэпчатую — на 13,2 %. Часнык патаньнеў на 1,9 %. Садавіна падаражэла на 45 %, у тым ліку цытрусавыя — на 75,2 %, яблыкі — на 32,4 %, бананы — на 24,4 %, вінаград — на 17,7 %.

Нехарчовыя тавары ў студзені‑красавіку 2008 году адносна студзеня‑красавіка 2007 году ў Менску падаражэлі на 6,3 %, у тым ліку мыйныя сродкі — на 18,6 %, бэнзін — на 14,5 %, мэдыкамэнты — на 10,8 %, будматэрыялы — на 9,5 %, друкаваныя выданьні — на 9,4 %, парфума і касмэтыка — на 8,7 %, мэбля — на 7,5 %, тканіны — на 6,1 %. Зьнізіліся на 3 % цэны на футравыя вырабы, на 2,1 % — на ровары дарожныя, на 0,3 % — на лядоўні.

Цэны на платныя паслугі па горадзе павялічыліся на 14,8 %. Цэны на паслугі дашкольных установаў узрасьлі на 37 %, санаторна‑аздараўленчыя — на 32 %, жыльлёва‑камунальнай гаспадаркі — на 22,9 %, турыстычныя — на 17,5 %, побытавыя — на 15,1 %, пасажырскага транспорту — на 11,7 %, вышэйшай адукацыі — на 11 %, фізычнай культуры і спорту — на 9,5 %, мэдыцынскія — на 6,9 %, арганізацый культуры — на 6,8 %.

Цэны на прадпрыемствах грамадзкага харчаваньня ў студзені‑красавіку 2008 году вырасьлі на 12,7 %.

Цікава, што паводле афіцыйных зьвестак Мінстату, інфляцыя за гэты пэрыяд склала ўсяго 5,3 %. Дадзеныя гарстату выводзяць на лічбу, вышэйшую ў 2,5 разу.

Напісаць каментар (20)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: