9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны дырэктар ГД «Ждановічы» загаварыў?

5

Па адной з версіяў, нядаўняя адстаўка міністра сельскай гаспадаркі і харчу Леаніда Русака наўпрост звязаная з арыштам генеральнага дырэктара гандлёвага дома "Ждановічы" Яўгена Шыгалава.

Яўген Шыгалаў вінаваціцца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Па словах міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава, Шыгалаву інкрымінуецца незаконны захоп зямлі пад будаўніцтва, нагадвае "Беларускі партызан".

Паводле інфармацыі з міліцэйскіх крыніц, падчас следства Яўген Шыгалаў пачаў даваць прызнанні адносна многіх высокіх чыноўнікаў, у тым ліку - тады яшчэ міністра сельскай гаспадаркі і харчу Леаніда Русака.

Да прызначэння міністрам сельскай гаспадаркі і харчу Русак працаваў старшынём Менскага раённага выканаўчага камітэта, на тэрыторыі якога і месціцца гандлёвы дом "Ждановічы", якому па аб'ёмах гандлю няма роўных ва ўсёй Еўропе. Лагічна меркаваць, што паміж буйным бізнэсмэнам і экс-кіраўніком раённай "вертыкалі" узніклі ўзаемавыгадныя кантакты. Яўген Шыгалаў прымудрыўся пабудаваць у вёсцы Тарасава (найбліжэйшы прыгарад сталіцы) цэлы квартал шыкоўных катэджаў. Але ж атрымаць у мясцовых уладаў нават адзін участак у гэтай вёсцы вельмі складана.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках