9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя падрабязнасці пра выбух у Менску 4 ліпеня

17

У межах працы па расследаванні факту выбуху ў Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня г.г., супрацоўнікамі праваахоўных органаў ужо апытаны сотні відавочцаў згаданых падзеяў.

У той самы час, для вызначэння найпоўнай карціны здарэння, органы ўнутраных справаў просяць усіх, хто пазнае сябе, сваякоў, знаёмых ці суседзяў, маюць любыя звесткі пра асобаў на паказаных ніжэй фатаздымках, звярнуцца на тэлефоны:

80296320209 (Велком), 80298516750 (МТС), 229-40-96, 227-40-90, 222-85-63.

Калі вы пазналі некага на здымках ці ўбачылі сябе, пераканаўчая просьба пазначыць нумар фатаздымка і месца размяшчэння на здымку пазнанага вамі чалавека - звяртаецца ГУУС Мінгарвыканкама да мінчукоў.

Вы таксама можаце пакінуць гэтую інфармацыю на інтэрнэт-сайтах Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь ці ГУУС Мінгарвыканкама.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках