18 траўня 2024, Субота, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пытанне аб прызнанні Паўднёвай Асеціі і Абхазіі «завісла»: у парадак сесіі «палаткі» яно пакуль не ўключанае

7

Пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі пакуль не ўключанае ў праект парадку вясновай сесіі беларускай «палаты прадстаўнікоў», якая адкрыецца 2 красавіка ў Менску.

«Да цяперашняга часу прапаноўваецца ўключыць у праект парадку вясновай сесіі 34 пытанні, з якіх 16 законапраектаў плануецца разгледзець у 1 чытанні, 11- у другім чытанні. Прапаноўваецца таксама разгледзець 4 дэкрэты кіраўніка дзяржавы, а таксама і 3 законапраекты аб ратыфікацыі міжнародных дамоваў», - паведаміў старшыня камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Васіль Байкоў, піша «Інтэрфакс».

У прапанаваным праекце парадку на вясновую сесію, за які прагаласавалі чальцы савета «палаты прадстаўнікоў», пытання па Паўднёвай Асеціі і Абхазіі няма.

«Парадак сесіі не канчатковы і па меры падрыхтоўкі законапраектаў, пытанні будуць уносіцца падчас сесіі», - адзначыў Васіль Байкоў.

Нагадаем, што раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што пытанне аб прызнанні Паўднёвай Асеціі і Абхазіі будзе разгледжанае «парламентам» падчас вясновай сесіі. Таксама еўрачыноўнікі неаднаразова казалі, што пытанне аб запрашэнні беларускіх уладаў для ўдзелу ў саміце ЕЗ у Празе 7 траўня будзе, у прыватнасці, залежаць ад прызнання ці непрызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Адзначым, што падчас працоўнага візіту ў Сочы ў дваццатых лічбах сакавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Абхазіі Сяргеем Багапшам і заявіў аб гатоўнасці «шчыльна працаваць» з гэтай непрызнанай рэспублікай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках