2 траўня 2024, Чацвер, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім аэрапорце арыштавалі праваабаронца з Даніі

13
У менскім аэрапорце арыштавалі праваабаронца з Даніі

Кіраўніку Дацкай ініцыятывы ў падтрымку свабоды і дэмакратыі забаронены ўезд у краіну.

Праваабаронца затрымалі ў аэрапорце «Менск-2» адразу пасля прылёту 23 ліпеня. «Мой пашпарт разглядалі вельмі ўважліва, і, у рэшце рэшт, я даведаўся, што мне не даюць дазволу на ўезд у краіну і што я ў Беларусі з'яўляюся непажаданым госцем», -- паведаміў Енс Крысціян Люткен у інтэрв'ю азербайджанскай службе радыё «Свабода».

Праваабаронца, які меў дзейсную беларускую візу, правёў ноч у зачыненым памяшканні ў аэрапорце з чатырма невядомымі людзьмі, а 24 ліпеня раніцай яму аддалі пашпарт са штампам, які забараняе ўезд у краіну.

«Я адразу папрасіў іх паінфармаваць пра здарэнне дацкую амбасаду ў Маскве. Яны гэтага не зрабілі, таму што не разумелі па-ангельску. Але мне дазволілі забраць мой мабільнік у камеру, так што я змог патэлефанаваць дацкім СМІ і паразмаўляць з дацкай амабасадай у Маскве», -- сказаў Люткен.

Дацкага актывіста моцна ўразіла, што ніхто ў менскім міжнародным аэрапорце не ў стане размаўляць па-ангельску.

«Мне паставілі штамп на забарону ўезду, пад якім нешта напісана па-расейску. Я думаю, што мне забаранілі ўезд на 5 гадоў, але гэта мая здагадка. Ніхто не быў у стане мне патлумачыць, таму што там не было людзей, якія б размаўлялі па-ангельску, а маё веданне расейскай мовы вельмі слабое».

Люткен лічыць, што яго не ўпусцілі ў Менск па палітычных матывах:

«Я думаю, што мне забаранілі ўезд, таму што я актыўна супрацоўнічаў з моладзевымі і апазіцыйнымі групамі ў Беларусі як кіраўнік SILBA. Я таксама быў назіральнікам на выбарах у 2004 і 2006 гадах. Відавочна, што спецслужбы ведаюць мяне вельмі добра».

Дацкая няўрадавая арганізацыя SILBA была створаная ў пачатку 1990-х гадоў, каб падтрымліваць ліберальныя партыі ў краінах Прыбалтыкі. Паступова SILBA занялася падтрымкай дэмакратычных рухаў у іншых постсавецкіх краінах. У Беларусі гэтая арганізацыя праводзіла семінары і канферэнцыі і дасылала ў краіну назіральнікаў на выбары.

Фота: politiken.dk

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках