29 красавiка 2024, панядзелак, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілавікоў могуць прымусіць дэклараваць прыбыткі і маёмасць

15

Змены і дадаткі ў некаторыя законы па пытаннях дэкларавання фізасобамі прыбыткаў мяркуецца прыняць на восеньскай сесіі «палаты прадстаўнікоў».

Пра гэта паведаміла сёння журналістам намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы Ала Ісачэнка, перадае карэспандэнт БелТА.

У адпаведнасці з законапраектам уводзіцца аднолькавасць дэкларавання маёмасці і прыбыткаў для працаўнікоў сілавых структураў. Яны будуць падаваць адпаведныя дэкларацыі незалежна ад пасады пры паступленні на службу па кантракце.

Таксама дэклараваць свае прыбыткі і маёмасць будуць кіраўнікі дзяржаўных арганізацыяў і кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацыяў недзяржаўнай формы ўласнасці, якія прыймаюцца на працу па кантракце.

Пры гэтым вышэйпералічаныя асобы будуць падаваць не толькі свае дэкларацыі, але і блізкіх сваякоў, якія вядуць сумесную гаспадарку.

Акрамя таго, законапраект абмяжоўвае 10 гадамі тэрмін, за які падатковыя органы змогуць запатрабаваць дэкларацыю аб прыбытках і маёмасці.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках