10 траўня 2024, Пятніца, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Датэрміновае галасаванне б'е рэкорды 2006 года

52

Заўвагі назіральнікаў пра прымус пры датэрміновым галасаванні ЦВК ігнаруе.

У Беларусі за тры дні датэрміновага галасавання прагаласавала каля 12% выбаршчыкаў, унесеных у спісы, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.

«За 3 мінулыя дні датэрміновых выбараў у Беларусі прагаласавала 11,7% выбаршчыкаў, ці больш 820 тыс. чалавек», - паведаміў М.Лазавік.

Ён удакладніў, што ў Берасцейскай вобласці прагаласавала 10% выбаршчыкаў, у Віцебскай – больш за 15%, у Гомельскай - 10,6%, Гарадзенскай - 13,7 %, у Менскай - 10, 6%, у Магілёўскай - 14,3%, у Менску - 9% выбаршчыкаў.

Па словах сакратара ЦВК, «істотных скаргаў па арганізацыі выбараў за мінулыя дні датэрміновага галасавання не было. Ёсць толькі некаторыя прэтэнзіі з боку ўнутраных назіральнікаў. Але, як правіла, гэтыя прэтэнзіі не заснаваныя на патрабаваннях заканадаўства. Гэтыя прэтэнзіі ўзнікаюць, калі хтосьці па-свойму трактуе нормы закона і патрабуе, каб чальцы выбарчых камісіяў дакладна гэтак жа траткавалі заканадаўства».

Нагадаем, што датэрміновае галасаванне ў Беларусі праходзіць пад прымусам. Паводле сведчання праваабаронцаў, датэрмінова галасаваць прымушаюць студэнтаў, працаўнікоў дзяржпрадпрыемстваў, вайскоўцаў. Звязана гэта з тым, што вынікі датэрміновага галасавання лягчэй фальсіфікаваць.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках