8 траўня 2024, Серада, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтам-платнікам не адменяць адтэрміноўку ад арміі

9

У той жа час завочнікаў плануюць прызваць для нясення вайсковай службы не пагалоўна.

Прапанова беларускіх «дэпутатаў» аб адмене адтэрміноўкі ад арміі для студэнтаў-платнікаў не знайшла падтрымкі і не ўвойдзе ў лік паправак у закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе». Пра гэта БелТА паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі «палаты прадстаўнікоў» па нацыянальнай бяспецы Віктар Гумінскі.

На паседжанні працоўнай групы вырашана пакінуць тую частку законапраекта, якая датычыць адтэрміновак ад службы ў арміі, без зменаў. Гэта значыць, адтэрміноўку мяркуецца адмяніць толькі для студэнтаў завочных формаў навучання.

Па словах Гумінскага, прапанова аб адмене адтэрміноўкі не знайшла падтрымкі ні ў Міністэрстве адукацыі, ні ў адміністрацыі Лукашэнкі, выклікала неадназначнае тлумачэнне ў грамадстве.

Разам з тым, ён заявіў, што адмена адтэрміноўкі для студэнтаў-завочнікаў не будзе азначаць пагалоўнага набору ў армію ўсіх, хто вучыцца на завочных аддзяленнях. У армію возьмуць толькі столькі, каб даўкамплектаваць структуры да неабходнай колькасці прызыўнікоў, патлумачыў Гумінскі.

Нагадаем, што ў канцы снежня 2009 года «дэпутаты» прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон аб вайсковай службе, згодна з якімі завочнікі будуць служыць у арміі.

Законапраектам таксама прапаноўваецца пашырыць катэгорыю асобаў, якія прымаюць ваенную прысягу. Да іх будуць прылічаныя студэнты, якія навучаюцца па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу.

Згодна з паправкамі замацаваная дадатковая падстава, паводле якой кантракт з вайскоўцам, што праходзяць ваенную службу па кантракце, можа быць скасаваны датэрмінова.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках