27 красавiка 2024, Субота, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтаў-завочнікаў будуць забіраць у армію

46

«Палата прадстаўнікоў» прыняла ў другім чытанні папраўкі ў закон аб вайсковым абавязку і вайсковай службе.

Законапраект адмяняе адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу для студэнтаў завочнай формы навучання, якая ўжывалася раней, паведамляе БелаПАН.

Прыняты «дэпутатамі» законапраект таксама выкладае ў новай рэдакцыі парадак ажыццяўлення дапрызыўнай, фізічнай і ваеннай падрыхтоўкі непаўнагадовых грамадзянаў, а таксама ўдакладняе падставы скасавання кантракту з вайскоўцамі, якія праходзяць ваенную службу па кантракце.

Яшчэ адна папраўка - на час прызыву вайскоўцаў тэрміновай службы вызваляць ад выплаты жыллёвых крэдытаў.

«Па ініцыятыве камісіі падчас дапрацоўкі дакумента да другога чытання знайшло вырашэнне вельмі хваравітае пытанне адтэрміноўкі выплаты крэдытаў на будаўніцтва жылля вайскоўцамі тэрміновай службы на час прызыву», — паведаміў намеснік старшыні камісіі па нацыянальнай бяспецы «палаты прадстаўнікоў» Ігнат Місурагін.

«Прапанова адмяніць адтэрміноўку для студэнтаў-завочнікаў звязаная са штогадовым скарачэннем колькасці прызыўных рэсурсаў для забеспячэння абароны і ваеннай бяспекі дзяржавы», — заяўлялі раней БелТА ў Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы «палаты прадстаўнікоў». Аналіз колькасці насельніцтва Беларусі па поле і ўзросце паказвае істотнае зніжэнне колькасці мужчынаў, якія падлягаюць штогадоваму першапачатковаму прыёму на вайсковы ўлік, і, як вынік, змяншэнне колькасці прызыўных рэсурсаў, адзначалі там.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках