15 траўня 2024, Серада, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўсіх навучальных установах забароненае паленне

51

Паленне забароненае не толькі ў навучальных карпусах, але і на ганку карпусоў і нават на прылеглай тэрыторыі.

Такі загад выпусціла Міністэрства адукацыі Беларусі. Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні сацыяльнай і выхаваўчай працы Менадукацыі Беларусі, гэты загад быў падрыхтаваны для працягу працы па прафілактыцы тытунепалення і прапагандзе здаровага ладу жыцця.

Нагадаем, паленне ва ўстановах аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, на аб'ектах гандлю, пабытовага абслугоўвання насельніцтва і грамадскага харчавання забаронена ў Беларусі яшчэ ў 2002 годзе паводле пункту 38 палажэння «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў», зацверджанага дэкрэтам прэзідэнта.

У Менску абвешчана некалькі зонаў, свабодных ад палення, - Цэнтральны дзіцячы парк імя М. Горкага, Парк Чалюскінцаў, Менскі гарадскі заапарк, Цэнтральны батанічны сад, парк забаваў «Дрымлэнд», Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт, паркавая зона мікрараёна Малінаўка і іншыя аб'екты.

Паводле апошніх звестак, у Беларусі доля палільшчыкаў сярод мужчынаў складае больш за 50%, сярод жанчынаў - больш за 20%. З 2001 года колькасць палільшчыкаў у цэлым у краіне скарацілася, аднак адбываецца гэта ў асноўным за кошт мужчынаў. Доля палільшчыкаў жанчынаў павялічылася з 19,7% у 2001 годзе да 21,4% у 2009 годзе.

Мінадукацыі сумесна з іншымі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі рэгулярна праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку тытунепалення. Так, з 15 па 31 траўня ў межах рэспубліканскай акцыі «Беларусь супраць тытуню», а таксама Сусветнага дня адмовы ад палення (20 лістапада) ва ўстановах праводзяцца інфармацыйныя і прапагандысцкія мерапрыемствы па праблемах прафілактыкі нікатынавай залежнасці і здаровага ладу жыцця.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках