28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь спыніла пастаўкі дызельнага паліва ў Еўропу

26

Прыпыненыя пастаўкі дызельнага паліва з Беларусі ў Заходнюю Еўропу.

Аднак пастаўкі расейскага паліва па нафтаправодзе "Дружба" праз тэрыторыю Беларусі ў Польшчу і Германію працягваюцца, паведамляе "Нямецкая хваля".

У межах чарговага канфлікту з Расеяй з нагоды коштаў на энерганосьбіты Беларусь у панядзелак, 17 снежня, прыпыніла пастаўкі дызельнага паліва ў Заходнюю Еўропу, паведамляе агенцтва Reuters. Па словах аднаго з нафтавых трейдэраў у Лондане, з Беларусі "ўжо не паступае нічога", хоць аб'ёмы, што прадстаўляюцца Менскам, і так зусім невялікія.

Звычайна Беларусь штомесяц пастаўляе ў Заходнюю Еўропу каля 200 тысяч тон дызельнага паліва. Аднак цяпер гэтая краіна, відавочна, сама мае патрэбу ў паліве, паколькі ў пачатку 2011 года Расія спыніла пастаўку нафты ў Беларусь. У той жа час расейскія пастаўкі паліва ў Польшчу і Германію па нафтаправодзе "Дружба", які праходзіць па беларускай тэрыторыі, працягваюцца.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках