5 траўня 2024, Нядзеля, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч: Украіна выбірае шлях у ЕЗ

76
Януковіч: Украіна выбірае шлях у ЕЗ

Будучыня Украіны - з Еўрапейскім Звязам, перакананы прэзідэнт Украіны.

«У атмасферы глабальнай няўпэўненасці і канфлікту геастратэгічных інтарэсаў сувязі паміж Еўропай і Украінай набываюць яшчэ большае значэнне. Украіне неабходняа Еўропа і, што не менш важна, Еўропа не можа сабе дазволіць пакінуць Украіну», - напісаў Віктар Януковіч у артыкуле для The Wall Street Journal, паведамляе ў чацвер сайт кіраўніка дзяржавы.

Пры гэтым В. Януковіч адзначыў, што Украіна не зможа самастойна дасягнуць мэты аб'яднання. «Таму заклікаем нашых еўрапейскіх сяброў падтрымаць нашыя намаганні», - напісаў В. Януковіч.

«Ключ да росквіту нашага народа і развіццю нашых прыродных і людскіх рэсурсаў - у глыбокай, больш дасканалай інтэграцыі ў еўрапейскія і заходнія структуры», - лічыць прэзідэнт.

В. Януковіч таксама мяркуе, што Украіна адыгрывае ролю моста, які злучае еўрапейскі, расейскі і азіяцкі рынкі.

«Краіна, тэрыторыя якой большая за тэрыторыю Францыі, мае траціну сусветных запасаў чарназёмаў, самых урадлівых у свеце, дзякуючы чаму Украіну часта называлі жытніцай Еўропы», - падкрэсліў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Прэзідэнт заявіў, што рэформы, якія працягваюцца ў краіне, накіраваныя на прывядзенне эканомікі ў адпаведнасць з еўрапейскімі стандартамі.

«Перад намі стаіць задача пазбавіцца ад карупцыйных рудыментаў савецкай сістэмы ва ўсіх сферах нашага жыцця, разам з усімі без выключэння органамі ўлады, бізнесу і судовай сістэмы. Нікому нельга даваць імунітэт, тым самым здымаючы адказнасць за ягоныя дзеянні, незалежна ад палітычных поглядаў ці сацыяльнага статусу. Без асабістай адказнасці за свае дзеянні нам не атрымаецца рэфармаваць краіну. Без вяршэнства права жыццё грамадзянаў Украіны будзе ўскладненае», - рэзюмаваў В. Януковіч.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках