29 красавiка 2024, панядзелак, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім»: Тэму паставак бензіну не каментуем

10
«Белнафтахім»: Тэму паставак бензіну не каментуем

Прэс-сакратар канцэрна адмовілася каментаваць інфармацыю аб спыненні паставак бензіну ў Расею.

«Цяпер нафтавая тэма вельмі папулярная, і пішуць пра гэта самыя розныя сродкі масавай інфармацыі. Часам звесткі недакладныя, часам проста прыдуманыя. Я такую інфармацыю не буду каментаваць. І, акрамя таго, канцэрн «Белнафтахім» - гэта не ўся Рэспубліка Беларусь, - заявіла прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка.

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» яна таксама сказала, што спрэчныя пытанні могуць быць вырашаны на пасяджэнні Еўразійскай эканамічнай камісіі 12 кастрычніка.

Нагадаем, сёння расейскае выданне «Известия» са спасылкай на Мінэнерга РФ паведаміла, што Менск адмаўляецца выконваць дамоўленасці па пастаўках бензіну ў Расею.

Беларусь не вяртае бензін, зроблены з расейскай нафты, таму што паліва прадаюць на Захад пад выглядам растваральніка, піша газета.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках