16 траўня 2024, Чацвер, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Можна было прысудзіць Нобеля і планеце Зямля

60
Зміцер Бандарэнка: Можна было прысудзіць Нобеля і планеце Зямля

Рашэнне Нобелеўскага камітэта выглядае дзіўным.

«Вядома я суб'ектыўны і вельмі засмучаны тым, што Алесь Бяляцкі не стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Рашэнне прысудзіць прэмію міру Еўразвязу расцэньваю як вельмі дзіўнае. З такім жа поспехам можна было прысудзіць Нобеля і планеце Зямля. Для беларусаў уручэнне прэміі Еўразвязу нясе яшчэ дадатковы горкі прысмак, бо менавіта з-за чыноўнікаў дзвюх краін ЕЗ беларускі праваабаронца апынуўся ў турме.

Мы ведаем вельмі многіх вялікіх людзей, якія не сталі нобелеўскімі лаўрэатамі, але свой прыкметны ўклад у гісторыі пакінулі. А сёння самае галоўнае, каб Алесь, як мага хутчэй апынуўся на волі», - пракаментаваў былы палітвязень Зміцер Бандарэнка сайту charter97.org прысуджэнне Нобелеўскай прэміі міру Еўразвязу.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках