29 красавiка 2024, панядзелак, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскі звяз атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

39
Еўрапейскі звяз атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

Прэмія прысуджана за «гістарычную ролю ў аб'яднанні Еўропы».

«ЕЗ на працягу 60 гадоў уносіў уклад у распаўсюджванне міру і прымірэння, дэмакратыю і абарону праў чалавека ў Еўропе», - паведаміў кіраўнік калегіі, якая вызначае лаўрэата, генеральны сакратар Савета Еўропы Торб’ерн Ягланд. Ён дадаў, што ЕЗ дапамог ператварыць Еўропу з кантынента вайны ў кантынент міру. «ЕЗ аднавіў Еўропу пасля Другой сусветнай вайны і прыўнёс стабільнасць у былыя камуністычныя краіны пасля падзення Берлінскай сцяны ў 1989 годзе», - сказаў Ягланд.

Старшыня Еўрапейскага парламента Марцін Шульц заявіў у пятніцу, што глыбока крануты рашэннем Нобелеўскага камітэта, піша «Інтэрфакс». «Я глыбока крануты, для мяне гэта вялікі гонар», - сказаў ён.

У гэтым годзе сума Нобелеўскай прэміі ў кожнай з намінацый складае 8 млн швецкіх крон ($1,2 мільёна).

Раней аб тым, што Нобелеўскую прэмію міру 2012 года атрымае ЕЗ прагназавала нарвежскае тэлебачанне. Па дадзеных НРК, такое рашэнне было аднагалосна прынята калегіяй на чале з генеральным сакратаром Савета Еўропы Торб’ернам Ягландам. На сайце НРК яшчэ да ўручэння прэміі было вывешана паведамленне аб тым, што ў тэлерадыёкампаніі ёсць пацверджанне такога рашэння.

Нагадаем, што сярод кандыдатаў на атрыманне прэміі быў таксама беларускі палітвязень і праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках