10 траўня 2024, Пятніца, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савіных выпрошвае выбачэнні за «шведскі дэсант»

41
Савіных выпрошвае выбачэнні за «шведскі дэсант»

Беларускі бок лічыць інцыдэнт са шведскім самалётам злачынствам і чакае, як мінімум, выбачэнняў ад Швецыі.

«Па міжнародных законах, гэта - злачынства. Мы накіравалі адпаведны запыт аб аказанні прававой дапамогі шведскім уладам і не атрымалі адказу. Сітуацыя выглядае дзіўна», - заявіў на брыфінгу ў чацвер у Менску начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, піша «Інтэрфакс».

«У любой сітуацыі беларускі бок мае поўнае маральнае права чакаць, як мінімум, прабачэнняў, і мы будзем патрабаваць адказ на наш запыт, зроблены ў рамках міжнароднага права і міжнародных працэдур», - падкрэсліў Савіных.

Паводле яго слоў, інцыдэнт са шведскім самалётам ускладніў адносіны Беларусі са Швецыяй і часткова - з усім Еўразвязам.

Пры гэтым прадстаўнік МЗС сказаў: «У сітуацыі са шведскім самалётам усё досыць відавочна - учынена злачынства, а ў адказ - цішыня, заходнія ўрады як вады ў рот набралі». Паводле яго слоў, «атрымліваецца, што краіны Захаду заахвочваюць сваіх грамадзян да здзяйснення злачынстваў на тэрыторыі іншых дзяржаў, пад прыкрыццём паліткарэктных лозунгаў».

Савіных мяркуе, што ў дадзеным выпадку можа мець месца такая новая з'ява, як «заходні фундаменталізм». «Як нам гэта разумець? Ці можам мы казаць у гэтым кантэксце аб такой новай з'яве, як заходні фундаменталізм?» - рытарычна спытаў прадстаўнік МЗС.

Нагадаем, 4 ліпеня беларускую мяжу незаўважна для СПА перасёк лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска з яго былі скінутыя плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады Беларусі не прызнавалі факту палёту да 26 ліпеня, заяўляючы, што «вядзецца праверка». Тым часам былі затрыманыя фатограф Антон Сурапін, які выклаў у інтэрнэце фота плюшавых мядзведзяў, знойдзеных пад Івянцом, а таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў, які ў Менску здаваў шведам кватэру. 7 жніўня ім прад'явілі абвінавачванне ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы, ім пагражае да 7 гадоў турмы.

17 жніўня журналіста і рыэлтара вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Яны да гэтага часу знаходзяцца пад следствам.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках