20 траўня 2024, панядзелак, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Більт: Шведскі ўрад не мае нічога агульнага з «плюшавым дэсантам»

7
Більт: Шведскі ўрад не мае нічога агульнага з «плюшавым дэсантам»

Міністр замежных спраў Швецыі сцвярджае, што ўрад яго краіны не мае нічога агульнага з акцыяй шведскага рэкламнага агенцтва Studio Total.

«Мы з гэтым нічога агульнага не маем - не дазвалялі і не забаранялі. Як я разумею, у сувязі з гэтым вядзецца незалежнае юрыдычнае расследаванне, я пакідаю гэтую справу на водкуп праваахове - гэта шлях, па якому ідуць нашы краіны», - сказаў на прэс -канферэнцыі Карл Більт, піша ru.delfi.lt.

Нагадаем, 4 ліпеня беларускую мяжу незаўважна для СПА перасёк лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска з яго былі скінутыя плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Па факце незаконнага перасячэння мяжы КДБ узбудзіў крымінальную справу па ч. 3 арт. 371 КК. Па падазрэнні ў дапамаганні ў здзяйсненні ўказанага злачынства былі затрыманыя грамадзяне Беларусі Антон Сурапін і Сяргей Башарымаў, якім прад'яўленае абвінавачванне па ч. 6 арт. 16 (дапамога ў здзяйсненні злачынства) і ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь) КК. Праз месяц зняволення яны былі вызваленыя пад падпіску аб нявыездзе.

КДБ Беларусі выслаў павесткі шведскім пілотам для дачы паказанняў у Менску ў якасці падазраваных і звярнуўся да Літвы з просьбай аказаць прававую дапамогу ў расследаванні справы аб парушэнні беларускай мяжы лёгкаматорным самалётам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках