banner1 banner1 banner1

19.10.2012

КДБ затрымаў каардынатара МММ-2011 у Беларусі 5

11:59, — Крымінал

КДБ затрымаў каардынатара МММ-2011 у Беларусі

За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і ажыццяўленне незаконных фінансавых аперацый затрыманы каардынатар МММ-2011.

Пра гэта 19 кастрычніка паведаміў сайт Камітэта дзяржбяспекі Беларусі.

«У рамках работы па забеспячэнні эканамічнай бяспекі дзяржавы і спыненні злачынстваў, накіраваных на ўшчамленне законных праў і інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь Камітэтам дзяржаўнай бяспекі затрыманы адзін з каардынатараў фінансавай піраміды «МММ-2011», які хаваўся ад крымінальнага пераследу», - гаворыцца ў паведамленні.

Затрыманаму прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 233 «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць» КК Рэспублікі Беларусь.

Устаноўлена таксама дачыненне затрыманага да ажыццяўлення незаконных фінансавых аперацый і завалодання грашовымі сродкамі беларускіх грамадзян шляхам падману.

Як сцвярджаецца ў паведамленні, каардынатар фінансавай піраміды і іншыя асобы, дзейнічаючы ад імя незарэгістраванай у падатковых органах і органах мясцовай выканаўчай улады арганізацыі «МММ-2011» ажыццяўлялі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнасць па прыёме ўкладаў і ставак на выйгрыш ад насельніцтва. Выплата адсоткаў па ўкладах альбо вяртанне ўкладзеных грашовых сродкаў з улікам абумоўленага ўзнагароджання (выйгрышу) ажыццяўлялася членамі групы за кошт прыцягнення новых укладаў (ставак) грамадзян, якіх наўмысна ўводзілі ў зман адносна законнасці і эканамічнай мэтазгоднасці здзяйснення падобных аперацый.

У выніку незаконнай дзейнасці кампаніі «МММ-2011» у фінансавыя махінацыі аказаліся ўцягнутымі некалькі тысяч грамадзян Беларусі. Цікава, што асноўны кантынгент удзельнікаў «фінансавай піраміды» склалі маладыя людзі 1985-1990 гадоў нараджэння, не знаёмыя з дзейнасцю «МММ» пачатку 90-х і яе негатыўнымі наступствамі для мільёнаў грамадзян.

Напісаць каментар (5)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




Надвор'е ў Беларусі

   19.06   20.06 
Брэст Солнечно+27
+14
Солнечно+28
+17
Віцебск Солнечно+23
+12
Небольшая облачность+24
+13
Гомель Солнечно+24
+12
Небольшая облачность+26
+16
Гродна Ясно+26
+14
Ясно+28
+17
Мінск Ясно+24
+10
Небольшая облачность+26
+14
Магілёў Солнечно+23
+10
Небольшая облачность+26
+14

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  19.06.13  20.06.13
EUR11 580,0011 680,00
USD8 670,008 720,00
RUB272,00271,50

Меркаванне


Менскія галюцынацыі ў дачыненні да АБСЕ

Менскія галюцынацыі ў дачыненні да АБСЕ

Раман Якаўлеўскі

Неуловимые «режимошататели» 2.0

Неуловимые «режимошататели» 2.0

Павел Виноградов

Запах лояльности

Запах лояльности

Александр Томкович

Призрак ходит по Европе

Призрак ходит по Европе

Татьяна Новикова

Белорусский ГУЛАГ

Белорусский ГУЛАГ

Дмитрий Дрозд



Учора на сайце:

наведвальнікаў 107152
праглядаў 773775
наведванняў 194559

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: