4 траўня 2024, Субота, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

78-гадовы пенсіянер спрабаваў падпаліць старшыню сельсавета

47
78-гадовы пенсіянер спрабаваў падпаліць старшыню сельсавета

У Бярозаўскім раёне 78-гадовы мясцовы жыхар абліў бензінам старшыню сельсавета і спрабаваў яго падпаліць.

Як паведаміў БелаПАН намеснік начальніка Бярозаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Сяргей Пашкевіч, гэта адбылося раніцай 19 верасня ў кабінеце старшыні сельскага савета. Пажылы мужчына прынёс з сабой слоік з-пад кавы, часткова напоўнены бензінам. Ён выплюхнуў гаручае на старшыню мясцовага савета і паспрабаваў падпаліць яго запалкамі.

Старшыня паспеў выхапіць з рук вяскоўца запалкі і выклікаў міліцыю.

У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што ў верасні 78-гадовы мужчына звярнуўся ў сельсавет з просьбай прадаставіць яму надомнае абслугоўванне сацыяльных службаў.

Старшыня і сакратар сельсавета правялі абследаванне жыллёва-бытавых умоў пенсіянера. У сувязі з тым, што пажылы мужчына атрымлівае пенсію і жыве з сынам, які працуе, а таксама на падставе заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii, якая ўстанавіла, што мужчына можа сябе самастойна абслугоўваць, было прынята рашэнне адмовіць у яго просьбе.

Атрымаўшы афіцыйны дакумент аб гэтым, пенсіянер прыйшоў у сельсавет з бензінам.

18 кастрычніка Бярозаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да яго распачата справа па ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі).

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках