29 красавiка 2024, панядзелак, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзяды» адзначаць у Курапатах і Лошыцкім яры

1
«Дзяды» адзначаць у Курапатах і Лошыцкім яры

Актывісты КХП - БНФ падалі ў Мінгарвыканкам заяўкі на правядзенне традыцыйных шэсцяў у гонар Дня памяці продкаў.

Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік старшыні партыі Юрый Беленькі.

Паводле яго слоў, шэсце павінна прайсці 4 лістапада. «Маршрут традыцыйны: шэсце ад Палаца культуры камвольнага камбіната па вуліцы Маякоўскага да Лошыцкага яра. Мы вырашылі ў гэтай акцыі нічога не мяняць. Гэта шэсце праводзіцца праз тыдзень пасля асноўнага мерапрыемства - шэсця і мітынгу ў Курапатах, якое павінна адбыцца 28 кастрычніка», - сказаў Беленькі.

Нагадаем, заяўка на шэсце і мітынг у Курапаты была пададзеная ў пачатку кастрычніка. Плануецца, што збор удзельнікаў акцыі пройдзе з 10.30 каля будынка гадзіннікавага завода «Прамень» на праспекце Незалежнасці ў Менску. Пасля шэсце адбудзецца па маршруце: праспект Незалежнасці - вуліца Каліноўскага - вуліца Сядых - вуліца Карбышава - вуліца Гамарніка - вуліца Мірашнічэнкі. Мітынг у Курапатах павінен пачацца ў 15 гадзін. Меркаваная колькасць удзельнікаў акцыі, згодна з заяўкай - да пяці тысяч чалавек.

Як адзначыў Беленькі, арганізатараў гэтай акцыі запрасілі 22 кастрычніка ў Менгарвыканкам для ўзгаднення яе правядзення. Бліжэй да канца дня мы будзем ведаць, дазволілі нам правядзенне дня памінання продкаў у Менску, і калі так, то ў якім фармаце», - сказаў палітык.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках