29 красавiка 2024, панядзелак, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клоп у беларусіх семечках (Фотафакт)

30

Беларусы працягваюць знаходзіць староннія прадметы ў прадуктах харчавання.

Менчук Уладзімір купіў у краме семечкі і сцвярджае, што выявіў у іх клапа. Фотаздымкі ён даслаў у рэдакцыю onliner.by. Журналісты звязаліся з вытворцамі і ўдакладнілі, на якім тэхналагічным этапе інсект можа «забрацца» у пакет.

«Сёння вечарам ужываў семечкі хРэнь / афіцыйна прадукт называецца «Рэнь» - заўв. аўт. / і выявіў у пачке клапа, - распавёў Уладзімір. - Плануем звярнуцца ў кампанію за высвятленнем акалічнасцей... Было крыўдна!»

На фатаграфіях, якія чытач зрабіў на свой iPhone, прыкметны «падазроны» прадмет.

Вытворчасцю семачак займаецца СТАА «Белпелет».

«Сыравіну мы закупляем ў Расеі. Трэба разумець, што семечка ўбіраецца камбайнам. У сыравіне можа быць да 7% смецця, - растлумачылі спецыялісты. - Да таго ж семечкі ніякімі арганічнымі ўгнаеннямі не апрацоўваюцца. Што тычыцца прыгатавання, то мы заўсёды семечкі мыем, смажым, пасля ідзе ручная пераборка. На канвееры стаяць 8 чалавек, у пальчатках. Магчыма, старонняе смецце было не заўважана. Калі гэта сапраўды клоп, мы прыносім прабачэнні пакупніку і гатовыя замяніць прадукт. Так, і нічога страшнага ў гэтым няма, бо чалавек яго не з'еў».

Трэба прызнаць, што клоп - гэта сапраўды не самае страшнае, што можна адшукаць у нашых семечках. Напрыклад, гэтым летам у партыі аднаго вытворцы санслужбы выявілі сляды кадмію.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках