29 красавiка 2024, панядзелак, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчуку прадалі чарвівы хлеб (Фотафакт)

41

Беларусы працягваюць знаходзіць у прадуктах староннія прадметы.

І калі факт наяўнасці на прылаўках «чарвівай» рыбы, увогуле, не навіна, то чарвяк у хлебабулачнай прадукцыі - знаходка цікавая.

«У суботу ў краме «Родная сторона» на пр. Пераможцаў, 49, купіў хлеб з «сюрпрызам», - паведаміў чытач onliner.by. - Адкусіўшы два кавалачкі хлеба і з'еўшы іх, убачыў, як з майго пакінутага кавалка вылазіць чарвяк. Пасля гэтага апетыт знік як мінімум на дзень. Да гэтага часу не магу зразумець, як гэты чарвяк там апынуўся. Дыскрэдытаваць хлебазавод № 3 ці краму не хачу, а вось паказаць людзям, што і ў хлебе могуць быць такія асобіны, варта. Будзьце асцярожныя!»

Хлеб «Славянка абагачаны» быў спакаваны.

Фатаграфію журналісты пераслалі на хлебазавод. Там моцна здзівіліся: ніколі, маўляў, такога не было.

«А там дакладна нічога не падмалявана? Бо патрапіць у хлеб чарвякі не могуць», - коратка пракаментавалі супрацоўнікі лабараторыі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках