30 красавiка 2024, aўторак, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Уласевіч падаў у суд на міліцыянтаў

10
Мікалай Уласевіч падаў у суд на міліцыянтаў

Грамадскі актывіст абвінавачвае супрацоўнікаў міліцыі ў перавышэнні паўнамоцтваў.

23 кастрычніка Мікалай Уласевіч падаў у Астравецкі раённы суд скаргу на дзеянні службовых асоб, якія вядуць у дачыненні да яго адміністрацыйны працэс.

Нагадаем, што ўвечары 21 верасня, Уласевіч быў затрыманы міліцыянтам у цывільным па прозвішчы ці то Юшкевіч, ці то Юркевіч. Ледзь пазней былі выкліканыя іншыя міліцыянты і Уласевіча павезлі ў РАУС. У дачыненні да затрыманага былі праведзены санкцыянаваныя пракурорам Астравецкага раёна асабісты ператрус, а таксама дагляд яго аўтамабіля і жылля. Спачатку Уласевічу інкрымінавалі нібыта распаўсюджванне агітацыйных матэрыялаў, якія не адпавядаюць заканадаўству. Але затым, калі стала відавочная абсурднасць гэтага абвінавачвання, была прызначаная экспертыза друкаванай прадукцыі. Вынікаў экспертызы да гэтага часу няма, але Уласевіча рэгулярна наведваюць прадстаўнікі міліцыі і спрабуюць скласці на яго новыя пратаколы нібыта за адміністрацыйнае парушэнне. Пры тым службовыя асобы адмаўляюцца прадставіць Уласевічу ўсе матэрыялы адміністрацыйнай справы для азнаямлення і вывучэння, паведамляе ПЦ «Вясна».

У сваёй скарзе Уласевіч называе прозвішчы службовых асобаў, якія на яго думку перавысілі свае паўнамоцтвы - супрацоўнікі міліцыі Г. Г. Барадзевіч, А. А. Кандратовіч, Каспяровіч, начальнік мясцовага РАУС Уладзімір Квач, пракурор Астравецкага раёна Аляксандр Марцінчык.

Мікалай Уласевіч звяртае ўвагу на шматлікія працэсуальныя парушэнні службовых асоб пры вядзенні гэтага адміністрацыйнага працэсу, прыводзіць канкрэтныя прыклады парушэння дзеючага заканадаўства. Актывіст просіць Астравецкі раённы суд прыняць меры па праверцы прадстаўленых фактаў, прыпыніць на перыяд разгляду скаргі выкананне дзеянняў і рашэнняў, якія абскарджваюцца, а ў далейшым задаволіць яго скаргу і прыцягнуць да адказнасці асоб, якія дапусцілі перавышэнне сваіх службовых паўнамоцтваў і парушылі заканадаўства.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках