29 красавiка 2024, панядзелак, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МХД адмовілі ў памяшканні для з'езду

2
МХД адмовілі ў памяшканні для з'езду

Аргкамітэт па стварэнні грамадскага аб'яднання «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» атрымаў адмовы на ўсе 14 заявак.

Правядзенне з'езда запланавана на 3 лістапада.

Амаль ва ўсіх адмовах напісана, што ў гэты дзень памяшканні будуць занятыя. Пры гэтым у Доме афіцэраў нават не пазначылі прычыну адмовы, паведамляе bchd.info.

«Ніхто і не чакаў, што нам дадуць памяшканне для правядзення з'езду. Мы толькі пачынаем працэс рэгістрацыі, а ўлады ўжо паказваюць, што мы ўяўляем для іх небяспеку», - адзначыла лідэр МХД Марына Хоміч.

Разам з тым, яна паведаміла, што з'езд ўсё роўна адбудзецца 3 лістапада. Адрас памяшкання, у якім ён пройдзе, будзе абвешчаны на наступным тыдні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках